1. Складзі і запішы слова.
- Корань, як у слова стрымліваючы;
- прыстаўка, як у слова падбярозавік;
- канчатак, як у слова вада;
- суфікс, як у слова ночка. (Падтрымка)
2.Перакладзі словы на беларускую мову.
- Занавески - фіранкі,
- бумага - папера,
- сковорода - патэльня,
- вкус - смак,
- интересоваться - цікавіцца.
- утюг - прас
- ковер - дыван
- кирпич - цэгла
- спички - запалкі
- платье - сукенка
3.
Запішы назву ўстановы, у якой ужываюцца прыведзеныя словы.
- Пасылка, адрас, марка, канверт, штэмпель - пошта.
- Жанглёр, клоўн, фокус, акрабат, дрэсіроўшчык -цырк.
- Спектакль, сцэна, акцёр, антракт, дэкарацыя -тэатр.
4. Падкрэслі прозвішчы беларускіх пісьменнікаў.
А.Ліндгрэн, А.Пушкін, Р.Барадулін, А.Чэхаў, А.Васілевіч, С.Маршак, Я.Колас, М.Багдановіч.
5. Пастаў націск у словах. З націскных складоў утвары новыя словы.
- Праца, лесвіца, казачны (пралеска)
- Саджанец, зіма, лётчык (самалёт)
- Крыга, нажнічкі, кава (крынічка)
6. Падкрэслі словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі.
Фотаапарат, лілея, паэма, алімпіяда, аэрадром, тэатр, песня, наадварот, саюз, баец, дуэт, струя, піяніна, аэрапорт, Мая.
7. Напішыце
беларускія фразеалагізмы, падобныя да рускіх.
- Сойти с ума (з’ехаць з глузду)
- два сапога – пара (абое рабое)
- в кой-то веки (гады ў рады)
- втирать очки (вадзіць за нос)
- мое дело сторона (мая хата з краю)
8. Замяні ўстойлівыя словазлучэнні адным словам.
- Рукой радаць - блізка
- За трыдзевяць зямель - далёка
- Ва ўвесь дух – хутка
- У час па чайнай лыжцы - марудна
- Трымаць язык за зубамі – маўчаць
- Кату па пяту – нізкі, маленькі
9. Падкрэслі словы, у якіх гукаў менш, чым літар.
Прачытаць, дэльфін, мосцік, гуляю, збожжа, насенне, спадніца, дзядзька, сшытак, партфель.
10. Закрэсліце
“чужое” слова сярод сваякоў.
- Ногі, ножанькі, ножыкі, ножкі.
- Мёд, мядовы, медны, мядок.
- Шашкі, шаша, шашачны, шашыст.
11. Закончы прыказкі
- Сем разоў
адмер - (адзiн раз адрэж).
- Дай кароўцы бурачка – дасць (дасць кароўка малака).
- Слухай
многа – гавары (мала).
- Адклад не
ідзе ў (лад).
12. Закрэслі лішняе слова.
- Мароз, марыць, замаразкі, марозіць.
- Паляўнічы, паліваць,паляваць.
- Печ, печань,пячурка.
- Нага,падножка,ножык,падножжа.
- Вада,вадзяны,праводка.
- Каса,касіць, касілка,коска,каза.
- заліць – саліць
- бітон – пітон
- галодны – халодны
- дзень – цень
- голас – колас
- жар– шар
- ход - год
- Джэк - чэк
15. Складзі слова,
у якім:
- Першая літара стаіць за ч,
- Другая – перад л,
- Трэцяя – паміж н і п,
- Чацвёртая – за к,
- Пятая – гэта першая літара алфавіта. (Школа)
16. Дапоўніце фразеалагізмы, дапісаўшы словы, якіх не хапае.
Як гром з яснага неба; паказаць, дзе ракі зімуюць; надзьмуўся як мыш на крупы; мядзведзь на вуха наступіў; хоць кол на галаве чашы; кідаць словы на вецер.
17. Змяніце ў словазлучэннях галоўныя словы так, каб залежныя
сталі ўжывацца ў пераносным значэнні.
Залатыя завушніцы (залатыя рукі), стальныя рэйкі (стальныя нервы), кіслая капуста (кіслы твар), зорная ноч (зорная хвароба), калючы вожык (калючы погляд, калючае слова), ружовая
сукенка (ружовыя мары).
18. Вызначце род назоўнікаў і дапішыце канчаткі прыметнікаў.
Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака,
гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, высок.. таполя, балюч.. мазоль, калгасн..
шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, бліскуч.. крышталь, вялік.. зала,
каротк.. запіс.
Беларускі жывапіс (м. р.),
вугальны пыл (м. р.),
шырокая далонь (ж. р.),
калматы сабака (м. р.), гумавы галёш (м. р.), сучасная
моладзь (ж. р.), высокая таполя (ж. р.),
балючы мазоль (м. р.),
калгасны шафёр (м. р.), малое
дзіця (н. р.), цудоўны настрой (м. р.),
бліскучы крышталь (м. р.), вялікая
зала (ж. р.), кароткі запіс (м. р.).
19. Выпішыце словы, у якіх ёсць два гукі [д]:
Адфутболіць, адведаць, дудка, дадумацца, адкідаць.
20. Падбярыце антонімы да слова свежы ў словазлучэннях:
Свежы выгляд - дрэнны выгляд, свежая газета - старая газета, свежае паветра - бруднае паветра, свежы хлеб - чэрствы хлеб.
21.Напішы ў дужках, што ёсць агульнага паміж
нажом
і болем (востры)
валасамі
і сустрэчамі (доўгія)
дрэвам
і абыходжаннем (высокае)
стужкай
і марай (блакітная)
каменнем
і словам (цвёрдае)
22. Знайдзі і падкрэслі “словы ў словах”.
Літара,
пенал, галоўкі, гараж, смак, брод, грузд, віхор, дзьмухавец, паліто, карысны,
малако.
23.Падлічыце, колькі разоў у вершы сустракаецца гук [а].
Я ў лес прыходзіў сябрам,
Галінак не ламаў.
Быў рады гукам, фарбам,
Хадзіў, запамінаў. (15 разоў)
24. Да кожнага слова падабраць антонімы з той жа колькасцю літар.
Лянота - работа
Вораг - сябар
Чужына - Айчына
Моцны - слабы
Далёка – блізка
Медаль, боль, стэп,
шынель, таполя, гусь, палын, цень.
Медаль (залаты) - м. р., боль (моцны) – м. р., стэп (шырокі)
– м. р., шынель (салдацкі) – м. р., таполя (высокая) – ж.р., гусь (белая) –
ж.р., палын (горкі) – м.р., цень (доўгі) – м. р.
26.Знайдзіце і запішыце ў словах маліна, піяніна ўсе імёны дзяўчынак.
Аліна, Ліна, Іна, Яніна, Ніна, Іна.Цень, ралля, ёлка, пад’езд, Ульяна, леў, дзьмухавец, камедыя, суддзя, Яніна.
28. У групе слоў падкрэсліць тыя, якія маюць прыстаўкі.
Адужаць, арэшына, ажыць, акідаць, адрас, акенца, акула.
акуратны, апячы.
29. Бацьку Арцёма завуць Анатолій, бацьку Дашы – Віталій, а бацьку Алёны – Васілій. Запішы поўныя імёны і імёны па бацьку дзяцей.
(Арцём Анатольевіч, Дар’я Вітальеўна, Алёна Васільеўна.)
30. Як называюць “дзяцей” жывёл ? Запішы.
У каровы - цяля, у сабакі - шчаня, у авечкі - ягня, у лася - ласяня, у курыцы - кураня, у слана - сланяня, у коз –казляня, у марскіх коцікаў- кацяня, у насарогаў – парася, у мышэй- мышаня.
31. Перакладзі на беларускую мову.
Путешествие – падарожжа
Гвоздь – цвік
Сирень – бэз
Крыльцо – ганак
Следить - сачыць
Интересоваться - цікавіцца
32.
Уважліва ўглядаецца ў цемру немалады шафёр.
Пільна ўзіраецца ў
цемень пажылы вадзіцель.
Сцежка вывела турыстаў з бору на палетак.
Сцяжынка прывяла
падарожнікаў з лесу на поле.
33. Вызначце ў кожным радзе слоў чацвёртае лішняе. Закрэсліце яго.
Соль, саліць,
сальніца, сольны.
Дачка,
дачушка, даччын, дачны.
Маляваць,
маляванне, змалоць, змаляваць.
Ножык, нажоўка, ножны, ножычак.
34.Устаўце прапушчаныя словы ў фразеалагізмы.
Вывесці на чыстую (ваду); з’есці пуд (солі); з (мухі) зрабіць слана; палец у (рот) не кладзі; (пыл) пускаць у вочы; у нагах (праўды) няма.
35. Выпішыце словы:
а) з прыстаўкай пад- : падбегчы,
падарунак, падасінавік, падабрэць, падаконнік.
б) з прыстаўкай да-: дагарэў, дабрыня, давайце, дапісала, дачытайце.
36. Граматычная арыфметыка. Адгадайце і запішыце словы.
а) У + твор пра чарадзейныя падзеі = … (указка)
б) У якім слове сто Г?... (стог)
г) Кавалак - ак +ь = … (каваль)
37. Замяні адным словам. Адказы павінны пачынацца на т.
кандытарскі
выраб -
драпежны звер з чорнымі палоскамі - тыгр.
прадмет, які праводзіць вадкасці, газ - торф.
насякомае з доўгімі вусамі – таракан.
38. Замяні кожны сказ адным словам.
Чалавек, які піша вершы - паэт
Старанны вучань ,які вучыцца выдатна - выдатнік
Трэці дзень тыдня - серада
Першы летні месяц - чэрвень
Свежае малако - сырадой
Майстар
па вырабу бочак - бондар
39. Вызначце колькасць літар і гукаỹ у словах.
1.
Надвор’е (7 літар, 8 гукаў), дзядзька (8 літар, 5
гукаў), яблык (5 літар, 6 гукаў), зацішша (7 літар, 6 гукаў), маяк (4 літары, 5
гукаў).
40. Перакладзіце на рускую мову:
суніцы - земляника
дах - крыша
падручнік - учебник
дыван - ковёр
сябар - друг
люстэрка - зеркало
папера- бумага
канапа- диван
41. Падлічы, колькі разоў гук (й) ужыты ў наступным тэксце
Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як французская альбо нямецкая, альбо іншая якая. (10 разоў)
42. Запішы словы, якія вымаўляюцца так:
(л’охк’і) - лёгкі, (б’эрах) - бераг, (йэлка) - елка, (йэхаў) - ехаў, (дз’ац’ка) - дзядзька.
43. Замяніце дадзеныя словазлучэнні блізкімі па сэнсе дзеясловамі.
Зарубіць на носе – запомніць;
Біць баклушы – ленавацца;
Прыкусіць язык – замаўчаць;
Кляваць носам – драмаць.
44. Устаўце словы з супрацьлеглым значэннем
Жывот поўны, ды вочы пустыя.
Родная зямля- маці, чужая
старонка-мачыха.
Добрая слава ў кошыку ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць.
Рання птушка зерне клюе, а позняя вочкі трэ.
Лепш горкая праўда,
чым салодкая мана.
45. Закончыце прыказкі.
Першая
ластаўка вясны... прадвесніца.
Якая справа, такая і...слава.
Ні цёпла ні..холадна.
У
сваім краі як у...раі.
46. Пастаўце назоўнікі ў множным ліку.
Акно - вокны, сябар - сябры, чалавек - людзі, возера - азёры, поле- палі, прафесар - прафесары, дырэктар - дырэктары.
47. Перакласці выразы на беларускую мову.
Видел своими глазами - бачыў на свае вочы.
Слышал своими ушами - чуў на свае вушы.
Читать про себя - чытаць сам сабе.
Андрей выше Никиты - Андрэй вышэйшы за Мікіту.
Пойти за грибами, ягодами - прайсці ў грыбы, ягады.
Простите меня - прабачце мне.
Выкінуць з галавы – забыць;
светлая галава - разумная галава;
як снег на галаву - раптам ;
хадзіць на галаве – дурэць.
49. Знайдзіце словы, якія не адпавядаюць схемам.
А) “Корань + суфікс + канчатак”: прыгарадны, рака, леткі,
школьны.
Б) “Прыстаўка + корань + канчатак”: заробкі, рыбак,
пералётны, ножка.
50. Падбярьце сінонімы да слоў:
Абрус - настольніца, граніца - мяжа, рэбус - шарада, перарыў - перапынак, бацькаўшчына - Радзіма.
51. Перакладзіце на беларускую мову, вызначце род назоўнікаў.
Белый гусь, красное яблоко, охотничья
собака, серая шинель, золотая медаль, высокий тополь.
1.
Белая гусь, чырвоны яблык, белы сабака, шэры шынэль, залаты медаль, высокая
таполя.
52. Запішыце словы, якія пачынаюцца з літары “с” і абазначаюць:
невялікі вадаём – сажалка (ж.р.),
востраў на Далёкім Усходзе – Сахалін (м.р.),
від адзення – сукенка (ж.р.),
медыцынскую спецыяльнасць – сястра (ж.р.),
вадкае паліва – спірт (м.р.),
другога аўтара твора - сааўтар (м.р.),
назву месяца – снежань (м.р.), сакавік (м.р.)
насякомага-шкодніка – саранча (ж.р.),
невялікую сасну – саджанец (м.р.),
страву – суп
(м.р.).
Абазначце род атрыманых слоў.
53. Замяні дадзеныя словазлучэнні адным словам
вадзіць за нос-падманваць
хоць іголкі збірай-светла
валасы сталі дыбам-страшна
душа ў душу-дружна
ні свет, ні зара- рана
54. Падбярыце да кожнага слова сінонім.
Айчына – Радзіма, бацькаўшчына.
Урач – доктар, лекар.
Праціўнік – вораг.
Воін - салдат, баец.
Поўсць – шэрсць.
Сябар – таварыш,
прыяцель.
55. Падлічыце колькасць слоў у сказе, якія маюць пяць гукаў. Адказ запішыце.
Спее грэчка пры бары і ловіць водар баравы. (3 словы)
56. Дапоўніце прыказкі і прымаўкі.
Чалавек без Радзімы, што салавей без песні.
Прыгожа птушка пер’ем, а чалавек вучэннем.
Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.
Слова не верабей: вылеціць – не зловіш.
57. Замяніце фразеалагізмы словамі (словазлучэннямі).
Адкуль не вазьміся –
нечакана.
Валіцца з ног –
змарыцца.
Кляваць носам –
засынаць, драмаць.
Як кот наплакаў –
мала.
Лічыць варон – быць няўважлівым.
58. Запішыце ў алфавітным парадку назвы гарадоў – абласных цэнтраў Беларусі.
Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск.
59. Знайдзіце лішняе слова, падкрэсліце яго. Растлумачце свой выбар.
Зязюля, ластаўка, кажан, каралёк, цецярук. (Кажан – млекакормячая жывёла, астатнія - птушкі.)
Канапа, ложак, шафа, кросны, зэдлік. (Кросны – прылада працы, астатнія - мэбля.)
Сподак, верашчака, зацірка, дранікі, мачанка. (Сподак – пасуда, астатнія – стравы беларускай кухні.)
60. Знайдзіце ў тэксце няправільна напісаныя словы, выпраўце памылкі.
Назва
хатынь паходіць ад слова хата. Маленькая вёсачка у лесным краі. Прыгожая і
паэтычная назва. Пра яе можна было пісать щаслівыя вершы. Стварать вельмі весёлыя раткі. Да вайны
тут жілі мірныя люді. Вескоуцы займаліся звыклымі справамі.
Аднак
пішуть пра яе толькі самотнае. Цяшкі боль недазваляе на пісать іншае. Гэта прауда
нашай памеці. А прауды не прыхарошыш. Звонять звоны. Яны заусёды напамінають
пра трагедыю.
Адказ:
Назва Хатынь паходзіць ад слова хата. Маленькая вёсачка ў лясным краі. Прыгожая
і паэтычная назва.
Пра яе можна было пісаць шчаслівыя вершы. Ствараць
вельмі вясёлыя радкі.
Да вайны тут жылі мірныя людзі. Вяскоўцы займаліся звыклымі справамі.
Аднак пішуць пра яе толькі
самотнае. Цяжкі боль не
дазваляе напісаць
іншае. Гэта праўда нашай памяці. А праўды не
прыхарошыш.
Звоняць званы. Яны заўсёды напамінаюць пра трагедыю.
61. Суаднясіце літаратурныя тэрміны і іх значэнне.
1)
Легенда |
А) Супастаўленне двух прадметаў
або дзвюх з’яў |
2)
Казка |
Б) Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам |
3)
Параўнанне |
В) Вусная народная творчасць |
4)
Фальклор |
Г) Займальны аповед
пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды |
5)
Загадка |
Д) Фантастычнае
апавяданне, у якім расказваецца пра гістарычныя падзеі і народных герояў |
6)
Прыказка |
Е) Вобразнае
апісанне прадмета ці з’явы, якое даецца ў форме пытання або пазнаецца па
другіх прыкметах. |
Адказ: 1-Д, 2-Г, 3-А, 4-В, 5-Е, 6 – Б.
62. Запішыце значэнне мнагазначных слоў.
|
Значэнне 1 |
Значэнне 2 |
Корань
|
|
|
Лісічка
|
|
|
Ножка
|
|
|
Язычок
|
|
|
Адказ:
Корань – 1) частка расліны, 2) частка слова
Лісічка – 1) грыб , 2) жывёла
Ножка – 1) частка стала, 2) частка грыба, 3) частка цела
Язычок – 1) частка цела, 1) частка механізма, 3) кандытарскі выраб
63. Перакладзіце словы на беларускую мову, запішыце іх у алфавітным парадку.
Рубашка, платье, юбка, шуба, носки, очки, часы, пуговица, шарфик, варежки.
Адказ: Акуляры, гадзіннік, гузік, кашуля, рукавіцы, спадніца, сукенка, футра, шалік, шкарпэткі.
64. Падбярыце і запішыце да слоў сінонімы (па аднаму да кожнага).
Адважны – храбры (смелы), баязлівы – палахлівы (пужлівы), разуты – босы
(басаногі), астатні – апошні.
65. Вызначце, колькі гукаў і літар у словах.
Надзея – 6 л., 6 г.;
яблык – 5 л., 6 г.;
лью – 3 л., 3 г.;
ёмістасць – 9 л., 9 г.;
дождж – 5 л., 4 г.;
аб’ём – 4 л., 5 г.
66.“Збярыце прыказкі” і запішыце іх.
Новых сяброў набывай; як салавей без песні; гультай за работу; а чалавек уменнем; дзе няма ведаў; той свайго не мае; а старых не забывай; ды хлеб ад яс салодкі; там не будзе смеласці; мазоль за руку; прыгожая птушка пер’ем; чалавек без Радзімы; горкая часам праца; хто чужога не шануе; там і пад елкай рай; а той, хто шмат вучыўся; ідзі ў родны край; не той шмат ведае, хто доўга жыў.
Адказ: Новых сяброў набывай, а старых не забывай. Гультай за работу- мазоль за руку. Дзе няма ведаў, там не будзе смеласці. Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек-уменнем. Чалавек без Радзімы як салавей без песні. Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Хто чужога не шануе, той свайго не мае. Ідзі ў родны край-там і пад елкай рай. Не той шмат ведае, хто доўга жыў, той, хто шмат вучыўся.
67.Знайдзі памылкі.
Берёзавы
лес заусёды пригожи. Узімку бярозы нибы ледзеные снегуркі у белых сукенках.
Ранней весной яны упрыгожваюцца шерымі завушницамі. Летам древы падобныя на
дзеўчынак у белых спадніцах і зелёных хусцінках. А восенню стройныя берозкі
нагадваюць жолтыя сонейки.
Адказ: Бярозавы лес заўсёды прыгожы.Узімку бярозы нібы ледзяныя снягуркі ў белых сукенках.Ранняй вясной яны ўпрыгожваюцца шэрымі завушніцамі. Летам дрэвы падобныя на дзяўчынак у белых спадніцах і зялёных хусцінках.А восенню стройная бярозка нагадвае жоўтае сонейка.
68. Перакладзіце на беларускую мову.
А) На грядке длинный и зеленый, а в
бочке желтый и соленый.
Б) В наших лесах живут разные
звери.
Адказ:
А) На градцы доўгі і зялены, а ў
бочцы жоўты і салены.
Б) У нашых лясах жывуць розныя
звяры.
69. Дапішы прыказкі
Не спяшайся языком…
Скора казка кажацца…
Птушка прыгожая пер’ем…
Адклад…
Вяселле…
Адказ: Не спяшайся языком - спяшайся справай. Скора казка кажацца ды не скора справа робіцца. Птушка прыгожая пер’ем, а чалавек вучэннем. Адклад не ідзе на лад. Вяселле справе не памеха.
70. Запішыце словы ў дужках у патрэбнай форме, вызначце склон.
Разьба па (дрэва), паехаць у(млын), належыць (брат), сустрэцца на (мост), надвор'е з
(усход),паляваць на (мядзведзь).
Адказ: Разьба па дрэве(М), паехаць да млына(Р), належыць брату(Д), сустрэцца на мосце(М), надвор'е з усходу(Р),паляваць на мядзведзя(В).
71. Асноўную частку насельніцтва Беларусі складаюць беларусы. А якія яшчэ нацыі пражываюць у Беларусі?
РІКАЦУНЫ, УІЯРСК, ІЛПКЯА, ЭЎЯІР.
Адказ: Украінцы, рускія, палякі, яўрэі.
72.Запішы да слоў антонімы з той жа колькасцю літар.
Работа – лянота.
Здароўе – хвароба.
Сябар – вораг.
Мужчына – жанчына.
73. Якія словы атрымаюцца, калі ў назоўніках лог, рог, краб, муж, нарад гукі вымаўляць не злева направа, а наадварот – справа налева? Запішы іх.
Адказ: Хол, хор, парк,
шум, таран.
74. Замяні фразеалагізмы адным словам.
Не за гарою - блізка
Як гром з яснага неба - нечакана
Як мокрае гарыць – вельмі
павольна
Прыйшла,
стаяць, расцвітае, зямля, завея, Ева, белай, люстра.
Адказ: стаяць, завея, Ева.
76. Ад назоўнікаў сябар, вячэра і прыметнікаў сухі, чырвоны ўтварыце дзеясловы і пастаўце іх у цяперашнім, прошлым і будучым часе.
Адказ:
Сябар— сябруюць, сябравалі, пасябруюць.
Вячэра— вячэраюць, вячэралі,
будуць вячэраць.
Сухі— сушу, сушылі, будуць
сушыць.
Чырвоны— чырванее, чырванеў, пачырванеюць.
77. Падбярыце да слоў сінонімы і антонімы. Запішыце.
Сінонімы
|
Антонімы |
Сябар – _____________________ |
Смелы – ________________________ |
Марудны – __________________ |
Танны – _________________________ |
Вакацыі –
__________________ |
Гучны –_________________________ |
Цемнь –____________________ |
Адпачываць –____________________ |
Непакоіцца –_________________ Адказ: Сябар – таварыш, марудны – павольны, вакацыі – канікулы,
цемень – змрок, непакоіцца – хвалявацца, турбавацца.
|
Плакаць – _______________________ Смелы – палахлівы, баязлівы , танны – дарагі, гучны – ціхі, адпачываць – працаваць, плакаць – смяяцца, весяліцца |
Комментариев нет:
Отправить комментарий