Страницы

Фразеалагізмы

 Фразеалагізмы

Абое рабое-аднолькавыя. Адным махам- заадно. Абяцанкамі корміць –не выконваць абяцанне.  Ад рук адбіўся- перастаў слухацца. Абвесці вакол пальца – абмануць. Аглянуцца не паспееш - вельмі хутка, нечакана. Аднаго поля ягады – аднолькавыя.

Біць баклушы – ленавацца. Блізкі свет-далёка. Браць да сэрца –перажываць.

Вывесці на чыстую ваду- выкрыць чые‑небудзь нядобрыя ўчынкі. Выкінуць з галавы – забыць. Вушы натапырыць – вельмі уважліва слухаць. Валасы сталі дыбам-страшна. Вадзіць за нос-падманваць. Ва ўвесь дух – хутка. Вераб’ю па калена -мала.   Вады ў рот набраць- маўчаць. Варон лічыць- не слухаць.

Глядзець у рот -  вельмі ўважліва слухаць каго-небудзь.

Душа ў душу -вельмі дружна. Даць драла ( даць драпака, даць стракача, даць лататы) – уцячы.  

З’есці пуд солі  - шмат перажыць. З мухі зрабіць слана – перабольшваць. Зарубіць на носе – запомніць. За трыдзевяць зямель – далёка. З усіх ног- хутка. Задзіраць галаву – зазнавацца. За адным махам - заадно, адначасова. За вушы не адцягнеш – вельмі смачна.

Кляваць носам – драмаць. Капля ў моры  - мала. Кату па пяту – нізкі, маленькі.

Лынды б’юць- лянуюцца.

Мядзведзь на вуха наступіў- няма музычнага слыху.    

Ні свет, ні зара- рана.   Ні цёпла ні холадна - абыякава, усё роўна.  Не сёння-заўтра -хутка (павінна адбыцца штосьці). Нага за нагу-павольна. Надзьмуўся як мыш на крупы- пакрыўджаны, нездаволены.

Палец у рот не кладзі - пра чалавека, з якім трэба быць асцярожней. Пыл пускаць у вочы – падманваць. Прыкусіць язык– замаўчаць. Праглынуць язык-маўчаць. Пускаць туман у вочы-падманваць. Праз пень калоду- абы-як. Павесіць нос- засумаваць.

Рукой падаць – блізка.

Светлая галава -  разумная галава.    Сем пятніц на тыдні- хутка мяняе сваё рашэнне. Сядзець склаўшы рукі – нічога не рабіць. Скаліць зубы –смяяцца.

Трымаць язык за зубамі – маўчаць.

У час па чайнай лыжцы  -марудна. У імгненне вока    - хутка. Уцякаць з усіх ног- хутка. У нагах прауды няма - запрашэнне сесці. Устаць чуць свет-рана.                                                                                     

Хадзіць на галаве – дурэць. Хоць іголкі збірай –   светла.   Хоць касой касі – шмат. Хоць вока выкалі –цёмна. Хварэць на пана- зазнавацца.

Шыта – крыта – пра што-н., што можа застацца ў поўнай таямніцы, зусім незаўважаным.

Як снег на галаву – раптам. Языком малоць-  гаварыць абы-што. Як кот наплакаў – мала. Як кот з сабакам- пастаянна сварацца. Як гром з яснага неба-нечакана. Яблыку няма дзе ỹпасці-цесна.

Комментариев нет:

Отправить комментарий