Фразеалагізмы
Абое
рабое-аднолькавыя. Адным махам- заадно. Абяцанкамі
корміць –не выконваць абяцанне. Ад рук
адбіўся- перастаў слухацца. Абвесці вакол пальца –
абмануць. Аглянуцца не паспееш - вельмі хутка, нечакана. Аднаго поля ягады –
аднолькавыя.
Біць баклушы – ленавацца. Блізкі свет-далёка. Браць да сэрца –перажываць.
Вывесці на чыстую ваду-
выкрыць чые‑небудзь нядобрыя ўчынкі. Выкінуць з галавы – забыць. Вушы натапырыць – вельмі уважліва слухаць. Валасы сталі
дыбам-страшна. Вадзіць за нос-падманваць. Ва ўвесь дух – хутка. Вераб’ю па калена -мала. Вады ў рот набраць- маўчаць. Варон лічыць- не слухаць.
Глядзець у рот
- вельмі ўважліва слухаць каго-небудзь.
Душа ў душу -вельмі
дружна. Даць драла ( даць драпака, даць стракача, даць лататы) – уцячы.
З’есці пуд солі - шмат перажыць. З мухі зрабіць слана –
перабольшваць. Зарубіць на носе – запомніць. За трыдзевяць
зямель – далёка. З усіх ног- хутка.
Задзіраць галаву – зазнавацца. За
адным махам - заадно, адначасова. За вушы не адцягнеш – вельмі смачна.
Кляваць носам – драмаць. Капля ў моры - мала. Кату па пяту – нізкі, маленькі.
Лынды
б’юць- лянуюцца.
Мядзведзь на
вуха наступіў- няма музычнага слыху.
Ні
свет, ні зара- рана. Ні цёпла ні холадна - абыякава, усё роўна. Не сёння-заўтра -хутка (павінна адбыцца штосьці). Нага за
нагу-павольна. Надзьмуўся як мыш на крупы- пакрыўджаны, нездаволены.
Палец у рот не кладзі -
пра чалавека, з якім трэба быць асцярожней.
Пыл пускаць у вочы – падманваць. Прыкусіць язык– замаўчаць. Праглынуць язык-маўчаць. Пускаць туман у вочы-падманваць. Праз пень калоду- абы-як. Павесіць нос- засумаваць.
Рукой падаць – блізка.
Светлая
галава - разумная галава. Сем пятніц на тыдні- хутка мяняе сваё
рашэнне. Сядзець склаўшы рукі – нічога не рабіць. Скаліць зубы –смяяцца.
Трымаць язык за зубамі – маўчаць.
У час па чайнай лыжцы -марудна. У імгненне вока - хутка. Уцякаць з усіх ног- хутка. У нагах прауды няма - запрашэнне сесці. Устаць чуць свет-рана.
Хадзіць на
галаве – дурэць. Хоць іголкі збірай –
светла. Хоць касой касі – шмат. Хоць
вока выкалі –цёмна. Хварэць на пана- зазнавацца.
Шыта – крыта – пра што-н., што можа застацца ў поўнай
таямніцы, зусім незаўважаным.
Як снег на
галаву – раптам. Языком малоць- гаварыць
абы-што. Як кот наплакаў – мала. Як кот з сабакам- пастаянна сварацца. Як гром
з яснага неба-нечакана. Яблыку няма дзе ỹпасці-цесна.
Комментариев нет:
Отправить комментарий