Ці то ў будні, ці то ў святы
Носіць свой кажух багаты.
А яна ж яго не шыла
І за грошы не купіла. (Авечка)
Чырвоны сабака ў печы гуляе. Ніколі не брэша, а рукі кусае. (Агонь)
Спіць у печы рыжы звер,
Ты яму не дужа вер.
Прачынаецца суровы –
Пачынае есці дровы:
Круглякі і смалякі –
Ненажэрны звер такі. (Агонь)
Нарадзіўся сярод градкі.
Быў шурпатым – вырас гладкі
І ляжыць пад кустом
Дагары крывым хвастом. (Агурок)
Ляжыць сярод градкі зялёны і гладкі. (Агурок)
На градцы ён доўгі, зялёны, а ў бочцы салёны. (Агурок)
Сядзіць пахом на носе вярхом,
Сам не чытае, а людзям дапамагае. (Акуляры)
Хто жыве ў віры ля кручы,
Паласаты і калючы,
Мае крылы, хоць не птах,
І на рыб наводзіць жах? (Акунь)
Вы знаёмы з гэтым зверам?
На ілбе ў яго два дрэвы. (Алень)
Сам не ўмее ён нічога,
А ў руку калі ўзяць –
Можа нам ён многа-многа
Паказаць і расказаць. (Аловак)
У цвёрды кажушок
Схаваўся смачны камячок.
Каб ядзерка дастааць,
Трэба малаток дастаць. (Арэх)
- У маленькім гаршчочку смачная каша, ды зачэрпнуць цяжка. (Арэх.)
- У лісці хаваюцца, сонцам наліваюцца. А паспеюць, дык над намі свецяць белымі ілбамі. (Арэхі)
- У маленькіх гаршчочках каша смачненькая. (Арэхі)
З-пад капелюша, з-пад капялюшыка
Даставалі спарыша ў пялюшачках.
Вылузвалі са шкарлупкі –
забалелі нашы зубкі. (Арэхі)
Смачная кашка, а дастаць цяжка.
Не разаб’еш гаршка – не з’ясі камячка. (Арэх)
Па ствалах бярозак лазяць,
Не грыбы, а верхалазы.
І на пнях яны растуць.
Адкажы: як іх завуць? (Апенькі)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-7
Поле шкляное, празрыстае, чыстае, Межы драўляныя, падмаляваныя. (Акно)
Дом без вокан, без дзвярэй –
Поўна ў доме тым людзей.
Там ляжаць браты радочкам –
На іх розныя сарочкі. (Алоўкі для малявання)
Нішто не ляцела, нішто не спужала,
А ўся затрымцела, а ўся задрыжала. (Асіна)
- Што за хатка на калёсах возіць дзетак і дарослых? (Аўтобус)
Дом па вуліцы бяжыць.
Дом падэшвамі шуміць,
Лічыць кожную хвілінку,
Падбягае да прыпынку,
Забірае жыхароў
Ды бяжыць наперад зноў. (Аўтобус)
- Не рыба, а плывец, не конь, а ходзіць, не піла, а рэжа. (Бабёр.)
У ваду нырае смела,
Хатку ён будуе ўмела,
Пад вадой і на вадзе
Будаўніцтва ён вядзе. (Бабёр)
Адгадайце, хто такі на нагах гусіных
Сярод быстрае ракі збудаваў плаціну. (Бабёр)
Сам я голы і пусты, але голас мой густы,
І ўсім у страю я каманды падаю. (Барабан)
То таўсцее, то худзее,
На каленях плача,
А хто чуе – не бядуе:
весяліцца, скача. (Баян)
- Два браты глядзяць у ваду, а ніколі не сойдуцца. (Берагі)
- Круглае, як сонца, гарыць пад ім донца; зарумянены бачок – шух на ручнічок! (Блін).
Я падручнік знакаміты,
Усіх знаёмлю з алфавітам.
У першы клас вас запрашаю,
Шлях у навуку адкрываю. (Буквар)Што за дзіўны насарог?
Дзякуючы рогу
Роў засыпаць дапамог,
Разраўняў дарогу. (Бульдозер)
- Зелёная – не елка, чырвоная – ды не дзеўка, з хвастом – ды не мыш. (Бурак)
Чырвоная дзюба, чырвоныя пяты. На лузе цыбаты, у небе – крылаты. (Бусел)
У чырвоных доўгіх ботах
Ходзіць хтосьці па балотах.
Дзюбай доўгаю, як сук,
Ловіць жаб ён і гадзюк. (Бусел)
Па лужку ідзе цыбаты.
Уцякаюць жабяняты.
Уцякаюць жабкі,
Аж мільгаюць лапкі. (Бусел)
Праз горы, даліны, праз тысячы сёл
З вялікай краіны вярнуўся пасол.
Спаважны, чыноўны, ён стаў на страсе,
У ботах чырвоных, каб бачылі ўсе. (Бусел)
Я расла ў цёмнай цямніцы,
Як вырасла, узялі ў святліцу.
З мяне шкуру ўсе дзяруць,
Мяне вараць, мяне труць,
Булкі з мяне пякуць.
Адгадайце, хто ж гэта я.
Ці вы ведаеце маё імя? (Бульба)
Зверху зялёны, знізу чырвоны. (Бурак)
Адна я ў лесе з белаю карой. Багата сокам веснавой парой. (Бяроза)
Уздоўж дарогі сталі ў рад
сёстры, нібы на парад.
У спаднічках белых, вузкіх,
У зялёных пышных блузках. (Бярозы)
Невялікі, рыжаваты, А хвост доўгі і калматы, На дрэве жыве і шышкі грызе. (Вавёрка)
Я рухавы звярок, заўжды весела мне.
Мая хатка – дупло на высокай сасне. (Вавёрка)
З ялінкі на ялінку, з галінкі на галінку
Скача агеньчык жывы…
Хто гэта? Знаеце вы? (Вавёрка)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-5- Што бяжыць без повада?(Вада).
- Без ног бяжыць. (Вада.)
Я першы сродак ад пажару,
Ператварыцца магу ў пару,
Магу быць снегам і дожджом,
Магу быць шэранем, ільдом.
Ніхто мяне не праміне,
Бо жыць не можа без мяне. (Вада)
- Штоў жыце, як неба сінее іпрыгожа-прыгожа квітнее? (Васілёк)
Цвіту ўсё лета я, жыву звычайна ў жыце.
Хлапечае ў мяне імя. Як зваць мяне, скажыце. (Васілёк)
І нажом рэзалі, і дротам вязалі,
А ён дык не плача, па падлозе скача. (Венік)
Шустранькі, маленькі, сам у шэрай світцы,
Шукае канапелькі, каб трохі пажывіцца. (Верабей)
- Ні рук, ні ног не мае, а яблыкі страсае. (Вецер.)
Вее, сее, рассявае, зімою сляды замятае. (Вецер)
- Чырвонае цельца, каменнае сэрца, вінная на смак, а завецца як? (Вішня)
- Хоць малы ён, часам з кулак, але ў рукі не возьмеш ніяк. (Вожык.)
Пад хвоямі, Пад смолкамі, Па лясных дарожках Бяжыць Клубок з іголкамі На кароткіх ножках. (Вожык)
Ой, клубочак дужа колкі,
Бо тырчаць з яго іголкі. (Вожык)
Я прысела пад дубок, там качаецца клубок.
А які гэта клубок,
Што кальнуў мяне пад бок? (Вожык)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-4Вельмі калючы, колецца балюча.
Як лісы спужаецца, у клубок хаваецца. (Вожык)
- Круглае, гарбатае, вакол махнатае, як прыйдзе бяда, пацячэ і вада.(Вока).
Праз дарогу жывуць, адзін другога – не бачаць. (Вочы)
Кіёк у руцэ, а нітка ў руцэ. (Вуда)
- У адным доме сотні жыхароў, а сям'я адна. (Вулей.)
- Каляровае карамысла цераз рэчку павісла.(Вяселка).
Ад нябёсаў да зямлі сем сцяжынак праляглі. (Вясёлка)
- Церазрэчку ёсць дарога без канца , без краю. Паблішчыць нямнога, апасля знікае. (Вясёлка)
І дзень ішоў, і ноч ішоў,
А з месца нават не сышоў. (Гадзіннік)
Працуе ноч і дзень,
І дзень, і ноч не спіць.
Ён стоячы ідзе, а ідучы – стаіць. (Гадзіннік)
- У адным клубочку ды сем дзірачак. (Галава.)
- Круглы хлявец поўны белых авец. (Гарбуз.)
Ён у самы санцапёк падстаўляе сонцу бок.
Колер мае жаўтаваты,
А вось формай – круглаваты. (Гарбуз)
Рыжы Мартын лез цераз тын.
Сам перабраўся,
А хвосцік застаўся. (Гарбуз)
Гэта што за скрынка,
Скрынка-весялінка?
Як яе я расцягну,
То адразу заскачу. (Гармонік)Сакаўны, зялёны, смачны,
На галінцы ў стручку вісіць.
А сарвуць – ён і не плача,
У рот, як рэчанька, бяжыць. (Гарох)
- Зубастыя, а не кусаюцца. (Граблі.)
Адна маці дванаццаць сыноў мае
І разам на ўсіх націскае. (Граблі)
- 3 неба крупы падаюць. (Град)
За ўсіх птушак ён чарней,
Чысціць поле ад чарвей. (Грак)
Чорны, насаты, крыклівы, дзюбаты.
Рана з поўдня прылятае,
Першы ён вясну вітае. (Грак)
Стукае, грукае, а нідзе яго не відаць. (Гром)
- Паміж гор сядзіць Рыгор, капелюшом накрыты. (Грыб.)
- Стаіць ляпёшка на адной ножцы. Хто міма ні пройдзе, усякі ёй паклоніцца. (Грыб)
У бары пад хвойкай колкай
Вырас беленькі Рыгорка.
Маша з кошыкам ішла
І Рыгорку знайшла. (Грыб)
Я расту на ножцы гладкай
Пад карычневаю шапкай
З тонкай шоўкавай падкладкай. (Грыб)
У зялёным гушчары, ля пянька або сасны,
Хто хаваецца ў бары ў каляровым каптуры? (Грыбы)
Белая, як снег, цэлы дзень у рэчцы купаецца,
на бераг выйдзе – сухая. (Гусь)
З хаты ў хату водзіць, а сама не заходзіць. (Дарога)
Цягнецца нітка без канца, без краю –
Лесам, пералескам, полем, каля гаю.
Ні яе парваць, ні ў клубок зматаць. (Дарога)
Мяне ўсе просяць, Мяне чакаюць, А як толькі з’яўлюся, Хавацца пачынаюць. (Дождж)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-9Як ідзе – і шастом галавы не дастаць,
А ўпадзе – з травы-муравы не відаць. (Дождж)Спачатку падае, пасля ўстае.
Пасля гасцінцы раздае. (Дождж)
Што без ног ідзе? (Дождж)
Ён у мокрай век апратцы
Па траве бяжыць і хатцы.
Яго доўгіх тонкіх ножак
Палічыць ніхто не можа. (Дождж)
Маю сцены і вуглы,
Жыллём тваім з’яўляюся. (Дом)
На дзве нагі пакладзены
Радочкам перакладзіны.
На апошнюю як стану,
То і птушачку дастану. (Драбіны)
Яно для ўсіх нас – добры друг,
Хоць дзіваком здаецца,
Што надзяе вясной кажух,
А ўвосень раздзяецца. (Дрэва)
Рук многа, а нага адна. (Дрэва)
Вясна прыгожа яго апранае,
А восень з яго ўсё здымае. (Дрэва)
І ў сто гадоў я малады.
Маё насенне – жалуды. (Дуб)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-5Што хутчэй за ўсё на свеце? (Думка)
Ля дарогі – шарык белы,
Вецер дзьме, а шарык цэлы.
А як дзьмухнуць хлапчукі –
Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец)
Цвіце ў маі і вопраткі мяняе. (Дзьмухавец)
Цэлы дзень толькі тым і заняты,
што праводзяць то ў хату, то з хаты. (Дзверы)Адной ручкай усіх сустракае,
Другой – дадому праводзіць. (Дзверы)
Хоць не ляснік, хоць не цясляр,
А ў лесе важны гаспадар –
Пасаду доктара займае:
Тук-тук! – ён дрэвы правярае. (Дзяцел)
Тук, тук, тук! – ад сасны да сасны
Рэха нясецца.
Лечыць сасну доктар лясны.
Як ён завецца? (Дзяцел)
- Шмат на ёй іголак, але ўсе без вушак. (Елка)
За купіну хаваюся ад буславых вачэй…
Што за дзяўчынка я?
Скажыце вы хутчэй. (Жаба)
Не на дрэве, не ў кустах
Пасяліўся шэры птах.
Ён жыве ў полі,
Дзе прастору болей.
К сонцу падымаецца,
Песняй заліваецца. (Жаваранак)
Жоўта-зялёная хатка…
Спіць там дубочак-дзіцятка.
Прычакае ён вясну
І абудзіцца ад сну. (Жолуд)
У залаты клубочак схаваўся дубочак. (Жолуд)
Маленькі галышак упаў з вышак,
Не так пабіўся,
Як шапачкі пазбыўся. (Жолуд)
З дзівам дзіўным я спаткаўся:
У яечку дуб схаваўся. (Жолуд)
Чоран, ды не воран, рагаты, ды не бык, Шэсць ног без капыт. Ляціць – вые, Сядзе – зямлю рые. (Жук)
Ён вясной крычыць:
- Курлы!
І крылом махае.
А ўвосень, дзе цяплей,
Хутка адлятае. (Журавель)
Не брэша, не кусае, а ў хату не пускае. (Замок)
Улетку шэранькі, узімку беленькі, Доўгія вушы мае, хутка ў лес уцякае. (Заяц)
Даўгавухі, касавокі, скача без аглядкі. Ад ваўка і ад лісіцы… Хто знайшоў адгадку? (Заяц)
Мае звонкі галасок,
Усіх склікае на ўрок. (Званок)
А ў ім ажно сорак казачных братоў.
Загадка наша, дружа,
Цябе даўмецца просіць:
- Хто век жыве на сушы,
Але цяльняшку носіць? (Зебра)
Госця ноччу завітала - Палатна наткала. Разаслала навакол - Стаў святочна-белым дол. (Зіма)
Што за астры – люба глянуць.
Толькі ўночы цвітуць, а ўдзень вянуць. (Зоркі)
На небе з’яўляюцца толькі ў ночы.
Убачыць іх зможа любы, хто захоча.
Здаецца, што лёгка адтуль іх узяць,
Але ж нам рукою да іх не дастаць. (Зоркі)
Ноччу на небе з’яўляюцца,
Ззяюць, пераліваюцца.
Толькі раніца надыдзе,
Час развітвацца прыйдзе. (Зоркі)
Гучна-гучна зароў
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)
З грывай, а не конь.
З рагамі, ды не бык.
З барадой, а не казёл.
Цар пушчанскіх звяроў. (Зубр)
Калі мы ядзім – яны працуюць.
Калі не ядзім – яны адпачываюць.
Не будзем іх чысціць – яны захварэюць. (Зубы)
Дзетак сваіх не гадуе,
Нават гнязда не будуе,
Звонка ў лесе гукае.
Што за птушка такая? (Зязюля)
- Што нас корміць, а есці не просіць?(Зямля).
- Сівенькая, маленькая, а ўвесь свет абшывае. (Іголка.)
Маю тонкі, востры нос,
Каляровы доўгі хвост.
Спрыытна я ў руках мільгаю,
Носікам свій шлях шукаю. (Іголка)
Як мошкі над агнём
Раяцца ноччу, нават днём,
Ды іх не ловяць птушкі,
Бо пякуцца гэты мушкі. (Іскры)
Ён у самы санцапёк
Падстаўляе сонцу бок.
Колерам зеленаваты,
У цяльнашцы паласатай. (Кавун)
Круглы ён і паласаты,
Брат прынёс яго дахаты.
Вельмі смачны, сакавіты,
Яркай чырванню наліты.
- Вось дык так, - смяецца Ала, -
Колькі з’ела, а ўсё мала. (Кавун)
Невялічкі яе рост,
Рожкі ёсць, бародка, хвост. (Каза)
Як такая рэч завецца,
Што цэлы год лічыць
І ніколі не саб’ецца? (Каляндар)
Ля ракі жыве званар,
Ён балотны гаспадар,
Даўганосы, даўганогі,
Голас тонкі, а сам строгі. (Камар)
- Доўгі насок, тонкі галасок, хто яго заб'е, той сваю кроў пралье. (Камар.)
Полем-ніваю паўзе,
Аж зямля пад ім гудзе.
А навокал стук і грук –
Жне, малоціць на сто рук. (Камбайн)
Што ляжыць, не павернецца. (Камень)
Што за кніжка, братцы, вырасла на градцы?
Круглая, зялёныя лісты, ды яе не прачытаеш ты. (Капуста)
Латка на латцы, не сшыты іголкаю. (Капуста)
- Вярхом сядаю, на каго – не знаю, знаёмага ўбачу – адразу падскочу.(Капялюш).
Пасярод двара стаіць капна,
Спераду вілы, ззаду мятла. (Карова)
Двума бадаецца, чатырма ходзіць, адным мух адганяе. (Карова)
- Не куст, а з лісточкамі, не рубашка, а сшыта, не чалавек, а расказвае. (Кніга.)
Белае поле, чорнае насенне,
Хто яго сее, той разумее. (Кніга)
Хто са мною пасябруе,
Той са мной не засумуе.
Языка хоць і не маю,
А пра ўсё апавядаю. (Кніга)
- Кругленькі, маленькі, а за хвост не падымеш. (Клубок.)
Кожны з іх па столькі ж адшукаць гатоў. (Колас)
Аднойчы дзядзька русы
Спаткаўся ў полі нам:
Тырчаць угору вусы
даўжэйшыя, чым сам. (Колас)
Сам не бачыць, а дарогу паказвае. (Компас)
Усіх возіць, а сам пехатою ходзіць. (Конь)
- Касматы, вусаты, есці пачынае – песенькі спявае. (Кот)
Хто зялёнымі вачамі грозна бліскае начамі, Мае пухленькія лапкі, мае кіпцікі-царапкі, Спінку пругка выгінае, страх на мышак наганяе? (Кот)
Па хаце ходзіць, хвастом водзіць. (Кот)
Чатыры лапкі, на лапках - драпках,
Дачакаецца ночы, засвецяцца вочы. (Кот)
- Ходзіць па двары, на нагах – купцюры, белае каменне нясе. (Курыца)
- Не агонь, а пячэцца? (Крапіва).
- Не агонь, а не схопіш – абпалішся. (Крапіва)
Яе не садзяць, а толькі полюць.
Расце ў саде яна і на полі.
І пячэцца яна, і кусаецца.
Што гэта? Як называецца? (Крапіва)У двары горка,
Пад горкай норка.
Хто ў норцы жыве? (Крот)
Сам маленькі і крывенькі,
Важыць толькі грам,
Ды ў рацэ, бывае,
Зловіць рыбу з кілаграм. (Кручок)
- Ногі ёсць, а непрайдуся,
Спераду шыльца, ззаду вільцы,
Наверсе чорнае сукно,
Падыспадам белае палатно. (Ластаўка)
Не чалавек, ды частуе ягадамі
І грыбамі, размаўляе з вамі
Птушынымі галасамі. (Лес)
- На вадзе родзіцца, а вады баіцца. (Лёд.)
- Маленькі, сухенькі, усіх адзяе. (Лён)
Сінявокі, слаўны, чысты,
Галавасты, залацісты.
Дасць абноў ён людзям шмат,
Будзе кожны вельмі рад. (Лён)
- Маленькая дзежачка поўная кісляціны. (Лімон)
Я зацвітаю кожным летам,
Не пышным, ледзь прыкметным цветам.
Але як толькі расцвіту,
Дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)
- Гэта хітрая паненка носіць рыжую сукенку. Ад яе вачэй хавай кур хутчэй (Ліса)
У рыжай разбойніцы хвост, як мятла. Ад нары уцякла – сляды замяла. (Ліса)
Рыжая дзяўчына залезла ноччу ў двор –
Курэй пералічыла і ўсіх панесла ў бор. (Ліса)
Што за гаспадынька ходзіць каля гаю,
Залатую футру па зямлі цягае? (Ліса)
Надзелі паненкі рыжыя сукенкі,
Жоўтыя хусцінкі і селі пад ялінкай. (Лісічкі)
- Вісіць — зялёны, ляціць — жоўты, ляжыць — чорны. (Ліст.)
Яны чорныя, крывыя,
З нараджэння ўсе нямыя,
А калі пастануць поруч,
Як жывыя, загавораць. (Літары)
У лесе жыве, там жа харчуецца.
На галаве дрэва красуецца. (Лось)
А хто мае хвост куртаты,
Бараду і нос гарбаты,
Носіць, лесам ідучы,
Замест шапкі два карчы? (Лось)
Задраўшы насок, бягуць у лясок. (Лыжы)
Гляну на яго – сябе ўбачу. (Люстэрка)
- Са страхі морква вісіць, да зямлі не дастае, паху не мае, зімой вырастае. (Лядзяш.)
Зімой камлём уверх расце, вясной памірае, хто адгадае? (Лядзяш)
Стаіць певень на калку
У чырвоным каўпаку.
І маўчыць, не жаліцца,
Што каўпак адваліцца. (Мак)
Яна зусім не мышка, хоць і на М завецца.
Сама імчыць у норку, а хвост у неба рвецца. (Маланка)- Як вазьму цябе ў руку, трапна б'еш ты па цвіку. (Малаток.)
Жалезны кулак, драўляная рука –
Не любіць цвіка. (Малаток)
- Хоць зубоў не мае, а балюча кусае. (Мароз.)
Дзядуля без сякеры мост пабудаваў. (Мароз) Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-2
- Што халоднае, як лёд, і салодкае, як мёд? (Марожанае)
Прыгожая кветачка на сонейку млела. Хацеў сарваць – яна паляцела. (Матылёк)
З высокай дарогі глядзіць бычок крутарогі. (Месяц)
У вячэрняй сіняве залаты чаўнок плыве. (Месяц)
Бяжыць без сцежкі, без дарожкі,
Толькі бліскаюць рожкі. (Месяц)
Царэўна ў няволі, у цёмнай каморы,
А косы на сонцы, на вольным прасторы. (Морква)
Паглядзі: вось гэта конь — Ярка-рыжы, як агонь. Лезе угору ён без стомы, Цягне бервяно для дома. (Мурашка)
Лясной сцяжынкай, дзе лясныя шаты,
Працаўнічок спяшаецца дахаты.
Яго амаль не відаць, малога,
А цягне – болей за сябе самога. (Мураш)
Хто пад соснамі стажком
Свой узвёў прасторны дом,
Без пілы і без сякеры
Змайстраваў і дах, і дзверы? (Мурашкі)
Каля сосен, каля ёлак Збудаваны дом з іголак. Можа, вам знаёмы ён? Жыхароў у ім мільён. Усе працуюць урачыста, Вось чаму навокал чыста. (Мурашнік)
Касцёр пад дрэўцам не гарыць,
Кацёл не грэўся, а кіпіць.
Кіпіць, кіпіць, не выкіпае,
Кранеш рукою – апякае. (Мурашнік)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-5Не пытайся ў мамы — Сам гавары: Хто бегае над намі Нагамі Дагары? (Муха)
Што за птушка хатняя гэтая нахабная:
Нават не баіцца вам на нос садзіцца? (Муха)Акрабатка над намі па раўнюткай столі
Ходзіць дагары нагамі
І не зваліцца ніколі. (Муха)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-4Маленькі шарык пад лаўкай шарыць. (Мыш)
Шэрая праныра сыру кавалак схапіла.
Ката спужалася –
У нары схавалася. (Мыш)
Летам носіць ён кажух,
Мае свой абход пчаліны,
Аплятае мёд за двух
І збірае ў рот маліны. (Мядзведзь)Ён пушысты, а не кот.
Любіць ягады і мёд. (Мядзведзь)Скручана, змучана, па хаце скача. (Мятла)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-6Упадзе - падскочыць, ударыш – не плача. (Мяч)
Б’юць яго рукамі, б’юць яго нагамі.
Ён не скардзіцца, не плача,
Моўчкі лётае і скача. (Мяч)
- Яго б'юць, а ён не плача. (Мяч.)
Яго рукамі і нагамі б’юць
І век спакою не даюць.
І цэлы дзень ён скача,
Але ніколі ён не плача. (Мяч)Сам без ног, малы, пузаты,
А такі скакун заўзяты!
Толькі стукні добра ў бок –
Як адразу пойдзе ўскок. (Мяч)
- Два кальцы, два канцы, а пасярэдзіне цвік. (Нажніцы.)
- Блакітная дарожка пасыпана гарошкам. (Неба і зоркі)
- Блакітнае вока ад зямлі высока. (Неба)
- Шэрае сукно лезе ў акно. (Ноч)
Прыйшла чорная маці, усіх паклала спаці. (Ноч) Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-6
Прыляцела чорна хмара, свае крылы распластала.
- Без станка, без рук, а кросны тчэ. (Павук.)
Пад асінаю зялёнай
Пашукай ты грыб чырвоны. (Падасінавік)Прыгажун на тонкай ножцы –
У травінках, у расе.
Яго назва ад бярозкі,
Бо пад ёю ён расце. (Падбярозавік)
- Чатыры вушкі і два брушкі. (Падушка)
Туды - рог, сюды - рог,
Пасярод – нібы пірог,
А сама напхана пухам
І ў мяне ляжыць пад вухам. (Падушка)- Пяць братоў у адну ноч радзіліся, а ростам не роўныя. (Пальцы.)
Кожны мае з вас, рабяты, Верных сябраў па дзесятку, Яны кормяць, апранаюць, Працаваць дапамагаюць. (Пальцы)
Што за дзіва? Што за дзіва?
Наша птушка гаварліва.
Яна ўмее адмыслова
Паўтарыць чужое слова. (Папугай)
У школе пражывае, шмат гаспадароў мае,
Штогод іх мяняе і ўсім дапамае. (Парта)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-4Вушы тарчком, хвосцік кручком.
Замест носа лыч.
Смачна есць і спіць. (Парсюк)
Яго ты ніколі не абмінеш,
Ці ў хату заходзіш,
Ці з хаты выходзіш. (Парог)
Цікаўнаму народу ён дэманструе моду:
Распусціць хвост, як веер, -
І ветрыкам павее. (Паўлін)
Спяшайся, мой веласіпед:
Вязу я ў сумцы цэлы свет.
Ён у часопісах, газетах,
У тэлеграмах і ў пакетах.
Мяне чакаюць там і тут –
І з вёскі ў вёску мой маршрут. (Паштальён)
Не птушка, а за моры ляціць. (Пісьмо)
Ідзе спаважнаю хадой, нясе бліны пад барадой. (Певень)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-9Адмысловы гадзіннік, крылаты будзільнік.
Адметны і ў спеве. А хто гэта?.. (Певень)
Што за кавалер, каторы
Мае рыцарскія шпоры,
Носіць на хвасце вясёлку,
Падымае ўсіх на золку. (Певень)
Усіх буджу, хоць без гадзінніка хаджу. (Певень)
Раздвоена бародка, вяльможная паходка,
Ідзе – як цар да трона,
На галаве – карона. (Певень)
Зубы вострыя мае, дробна жуе, а не глытае. (Піла)
На кветках мы летам яе прыкмячаем.
Хто гэта – успомніце лепей за чаем. (Пчала)
- Не сякера, а шуміць, не пілот, а ляціць, не змяя, а жаліць. (Пчала.)
- Увесь дзень лятае, нектар збірае. (Пчала)
Задаволена яна:
Многа мёду прыпасла.
Вельмі слаўны быў дзянёк!
Ешце, людзі, мой мядок! (Пчала)
Невялікае, без’языкае,
Не есць, не п’е,
А гаворыць і пяе. (Радыё)
- Жывы — чорны, памрэ — чырвоны. (Рак.)
Хоць не кравец, а ножны мае,
Дзве шчацінкі ў зубах трымае.
У рачулцы, пад карчом,
У яго надзейны дом. (Рак)
Цераз лугі, лагчыны
два браты вядуць сястру з блакітнымі вачыма. (Рака)
Зімой хаваюся, вясною з’яўляюся,
Летам весялюся, восенню спаць кладуся. (Рака)
- У лужку-лужочку выраслі сястрычкі: Залатое вочка, белыя раснічкі. (Рамонкі)
На сцяблінку сонца села, Белы капялюш надзела. (Рамонак)
На замок закрыты,
Кніжкамі набіты.
За плечы моцна ўзяўся,
На спіне ўладкаваўся. (Ранец)
- Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае. (Раса.)
- Ва ўсіх дзетак адзенне з манетак. (Рыба)
- Што ў садзе красуняй завецца і без ахвоты ў рукі даецца? (Ружа)
Хвалюе водарам, красою,
Але няпроста ўзяць рукою.
Галава - пахучая, тулава – калючае. (Ружа)
У дзвюх родных матак –
Па пяці хлапчанятак,
Разам нарадзіліся,
На ўвесь век здружыліся. (Рукі і пальцы)
Раніцу кожную лашчыць і сушыць
шыю, рукі, твар і вушы. (Ручнік)
Бы ў кошачкі, галоўка,
А ў лапках сілу мае.
Па дрэвах лазіць лоўка
Драпежніца лясная. (Рысь)
Новы посуд, а ўвесь у дзірках. (Рэшата)
Гукнеш - адгукаецца, ад людзей хаваецца. (Рэха)
Яго не бачыў ніхто і ніколі.
Калі пазавеш, адгукнецца міжволі.
Само не гаворыць, ды ўсім адгукнецца.
Наш голас паўторыць,
Як мы, засмяецца. (Рэха)
- Ляжыць на сене, сам не есць і другім не дае. (Сабака)
Ён ліслівы, дураслівы,
Для крыўдзіцеляў куслівы.
Дорыць ласку і любоў,
З ім заўжды ты быць гатоў. (Сабака)
У яе такія вочы: днём - сляпая, бачыць – уночы. (Сава)
Гудзе, як пчала, ляціць, як страла,
Крыламі не махае, хто адгадае? (Самалёт)
Я засцілаю дол ігліцай,
Спрадвеку слаўлюся жывіцай. (Сасна)
Без языка, без рук –
Вачыма размаўляе.
Чырвоным – ён спыняе рух.
Зялёным – дазваляе. (Святлафор)
Хто плачам душу кранае, а слёз пры гэтым не мае? (Скрыпка)
На тоненькай ножцы стаіць,
Сонейка на неба глядзіць. (Сланечнік)
Семачку-зярнятка пасадзіла Натка.
Цуда вырасла дый годзе –
Сонейка на агародзе. (Сланечнік)
Дом ён носіць на спіне,
А як хто яго кране,
Ён адразу ж – у дамок,
Свае дзверы – на замок. (Слімак)
- 3 неба ўпаў — усю зямлю, як абрусам, заслаў. (Снег.)
Белы, ды не цукар, ног няма, а ідзе. (Снег)
Ляцяць птушкі без крыл, садзяцца без ног. (Снег)
Матылі насіліся,
Над зямлёй кружыліся,
А як долу ўпалі –
Белым пухам сталі. (Сняжынкі)
Што на полі вырастае, вады баіцца, каранёў не мае? (Стог)
Маю рогі, маю ногі, Я багаты і убогі — Ля мяне ўсе сядаюць, Дык скажы, як называюць? (Стол)
Чатыры асілкі – чатыры браты.
І кожны – аднолькава дуж.
Побач заўсёды яны
І носяць адзін капялюш. (Стол)
Чатыры родныя браты, як толькі нарадзіліся,
Што за дзіўнае стварэнне:
Вырастае без карэння,
І зусім яна без цвету,
А патрэбна ўсяму свету.
Хоць радзіцца на вадзе,
А ў ваду кінь – прападзе. (Соль)
- Як глянеш
- заплачаш, ды ўсе яму рады.
(Сонца)
Стаяць слупы ў бары медна-чырвоныя,
На іх шапкі ўгары, вечназялёныя. (Сосны)
Маленькая паненачка схавалася ў цянёк:
Чырвоная сукеначка, а беленькі пянёк. (Суніца)
Ну і пабудову збіў дрывасек:
Чатыры слупы, ніводнай сцяны,
А на даху сядзіць чалавек. (Табурэтка)
Часта раніцай бывае і сабой усё закрывае.
Што за дзіва? Хіба так бывае?
На вуліцы лета, а снег лятае.
Дрэвы, кусты і траву пакрывае.
У рукі возьмеш, і ён растае. (Тапалёвы пух)Як толькі сонейка прыгрэла,
Зямліцу трохі абагрэла,
Яна хутчэй зазелянела. (Трава)Што за конь? Цяжары возіць І арэ, аж гул ідзе! Сёння ён аўса не просіць, А ваду, салярку п,е. (Трактар)
Конь сталёвы, аўса не просіць, а арэ і косіць. (Трактар)
У грудзях гарыць агонь,
А бяжыць, нібыта конь,
Без аброці,без дугі
Цягне ў полі ён плугі. (Трактар)
Хвіліны вольнае не мае,
Бо спяшаецца заўжды
І ўчэпіста трымае
Ён рукамі правады. (Тралейбус)
Над зямлёю, над вадою
Трасе белай барадою.
А як сонейка ўсміхнецца,
Ён расою разальецца. (Туман)
За тое, што паказваю,
За тое, што расказваю,
Мне ад людзей, вядома,
Пашана ў кожным доме. (Тэлевізар)
На адным каромысле
Застылі два вядры.
Адно прывыкла слухаць,
Другое – гаварыць. (Тэлефон)
- З галавы да плеч руды,
Гэткай доўгае дуды
Не бачылі зроду вы. (Удод)
І дарослых, і дзяцей –
Здзівіць нават свет,
Бо заўсёды на хвасце
Носіць ён букет. (Фазан)
Яна гарыць пажарам
Пад белым акулярам,
Вядзе ўначы машыну,
Ажно спяваюць шыны. (Фара)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-2
Хто, як Васька-кот, мурлыча
І мароз у хату кліча?
У мароза доўгі шлях – па электраправадах.
Ён карысны нам заўсёды:
І вясной, і ў непагоду. (Халадзільнік)
Хатку тата ў дом прывёз,
У той хатцы Дзед Мароз.
Ён там спіць і ў сне буркоча,
Паказацца мне не хоча. (Халадзільнік)
Мыш не мыш, жыву я ў полі,
Ветрам дыхаю на волі,
За шчакой кішэню маю,
Яе зернем напаўняю. (Хамяк)
У ціхае надвор’е няма нас нідзе.
Як вецер падзьме, бяжым па вадзе. (Хвалі)
- Не шкадуюць мяне, мнуць, У печ гарачую кладуць. А як вымуць, дык нажом Будуць рэзаць за сталом. (Хлеб)
- Б’юць кулакамі, далонямі гладзяць, Кладуць на лапату і ў пекла садзяць, А вымуць - нажамі крамсаюць, за тое і лупяць, Што ўсе яго хочуць, і ўсе яго любяць. (Хлеб)
Насупіцца, нахмурыцца, у слёзы ўдарыцца – нічога не застанецца. (Хмара)
Распластала птушка крылы,
Нават сонца засланіла. (Хмара)
Сам увесь у сярэдзіне, а галава зверху. (Цвік)
Ідзеш – наперадзе ляжыць,
Азірнешся – дадому бяжыць. (Цень)
Белы, як снег, салодкі, як мёд. (Цукар)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-8Сядзіць пані ў чырвоным жупане, хто жупан здзірае, той слёзы пралівае. (Цыбуля)
Завітала ў хату пані ў чырвоным сарафане,
Як пачалі распранаць – сталі плакаць, праклінаць. (Цыбуля)Залацістая галоўка выціскае слёзы лоўка.
Хто галоўку пакаштуе, той слязы не пашкадуе. (Цыбуля)
Летам я рагатая, восенню хвастатая.
Хоць і горкая зусім, ды патрэбная ўсім. (Цыбуля)
Між агуркамі, буракамі
Каза з зялёнымі рагамі. (Цыбуля)
Вось загадка для Андрэйкі:
Там і шпалы ёсць, і рэйкі,
Малаточкам па іх б’юць
І мелодыю вядуць. (Цымбалы)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-6
Стаіць гусак, злуецца.
Ён на пліце пасецца.
Хоць злосны сам, затое
сям’ю ўсю чаем поіць. (Чайнік)
- Гэты дзед зубочкі мае, хоць нікога не кусае. Калі з’еш яго, пячэ, і не хочацца яшчэ. (Часнок)
Пляскатая, малая, ды што за сілу мае:
з сабою хату носіць і помачы не просіць. (Чарапаха)
Маю чорненькі таўкач,
Але круп ім не таўку.
Як расту, мяне ты ўбачыш
На балотцы, на стаўку.
Пастарэю – распушчуся.
Угадай: як я завуся? (Чарот)
Чапу-ляпу – па вадзе птушка шэрая ідзе. Хай там спёка, хай там слота – Жыць не можа без балота. (Чапля)
Еду, еду – ні дарогі, ні следу. (Човен)
Наеўся, напіўся, на агонь усеўся,
Кашу зварыў, сям’ю накарміў. (Чыгун)
Што за рэч?
Паставіш у печ –
Агню не спужааецца,
Заўжды назад вяртаецца.
Вечкай закрываецца,
На ч пачынаецца. (Чыгунок)
Вярхом сядаю, на кім – не знаю.
Знаёмага ўбачу – адразу саскочу. (Шапка)
Ну і дзіўны посуд носіш, браце, ты:
Дагары дном - поўны,
Дном уніз – пусты. (Шапка)
Надзьмуўся пузан велічынёй са збан,
А лёгкі, як пух. Што гэта за зух? (Шар)
Доўга надувалі і трымалі ж разам.
Толькі адпусцілі – паляцеў адразу.(Шарык)
У двары – вялікі дом,
Нібы вулей, гулкі днём,
Гул той вечарам змаўкае,
Раніцою ажывае.
Хто наведае той дом,
Набывае веды ён. (Школа)
Гэты дом у садзе
На суку прысядзе.
Без дзвярэй, без акон,
Толькі дзірка на балкон. (Шпакоўня)
Пакачуся на памост –
Застанецца доўгі хвост,
Ды за хвост той гаспадыня
Мяне з долу не падыме. (Шпулька нітак)
Адгадаць павінны, што гэта за свінка:
На спіне - драўнінка, на жываце – шчацінка. (Шчотка)
Зубасты дзядзька ў рэчцы жыве,
Маленечкім рыбкам жыцця не дае. (Шчупак)
Хобат мае, ды не слон.
Па балоце ходзіць ён.
След глыбока пракладае
І ў балоце прападае. (Экскаватар)
Мае хобат, нібы слон,
Сам жалезны, дужы ён.
Рот зубасты разяўляе –
Хутка яму, роў капае. (Экскаватар)
Шлях мой просты, нават тупкі:
За прыступкаю прыступка.
Лесвіца ўгару ўзлятае,
А прыступкі хтось глытае. (Эскалатар)
Жоўты Піліп да палкі прыліп. (Яблык)
Ляжыць калода пасярод балота,
Не гніе і не сохне. (Язык)
Читать полностью: http://www.vyaselka.ru/zagadki-chastka-9Я заўсёды ў роце, а не праглынеш. (Язык)
Я з металу рукі маю,
Карабель за нос трымаю.
А апусцяць – тры рукі
Разгарну на дне ракі. (Якар)
Аднойчы дзядзька русы спаткаўся ў полі нам:
Тырчаць угору вусы даўжэйшыя, чым сам. (Ячмень)
👍
ОтветитьУдалитьСпасибо, помогли с дз😁
ОтветитьУдалить++++
УдалитьСпс.с дз помогли.а то целый вечер с предками мучаюсь;-j
ОтветитьУдалить