У мiнулым навучальным годзе перад классным
калектывам былi пастаўлены наступныя задачы:
- 1. Выхаванне ў дзецях павагi да сябе i другiх, фармiраванне адэкватнай самаацэнкi.
- 2. Выхаванне вучняў як членаў грамадства, фармiраванне ўмення жыць у калектыве, лiчыцца з думкай калектыва.
- 3. Выхаванне стараннасцi ў вучобе, развiццё пачуцця адказнасцi, фармiраванне прадстаўленняў аб справядлiвасцi, чалавечнасцi.
- 4. Фармiраванне экалагiчнай культуры, iнiцыятыўнасцi ў рашэннi
- экалагiчных праблем блiжэйшага наваколля, выхаванне беражлiвых адносiн да прыроды.
- 5. Фармiраванне навыкаў здаровага ладу жыцця.
- 6. Развiццё ўвагi, мыслення, мовы, памяцi, творчай актыўнасцi, мастацкiх здольнасцей.
- 7. Прыцягненне бацькоў да актыўнай дапамогi ў выхаваннi i навучаннi дзяцей, стварэннi дружнага дзiцячага калектыву.
Яны вырашалiся праз класныя гадзiны, ранiшнiкi, конкурсы, гульнi, завочныя падарожжы, экскурсii.
У класе 10
вучняў. З iх 5 дзяўчынак i 5 хлопчыкаў.
1 дзiця выхоўваецца ў няпоўнай сем’i (_____________, бацькi разведзеныя). 6 дзяцей (________________.) выхоўваюцца ў
мнагадзетных сем’ях.
Навучанне ў
школе выявіла групу дзяцей, якія ўважлівыя і актыўныя на ўроку, маюць
дастаткова высокі ўзровень сфарміраванасці пазнавальнай цікавасці. У ____________________пазнавальны патэнцыял значна вышэйшы, чым
у iншых.
Ёсць вучні (____________________) , якія актыўныя на ўроках і хочуць мець высокія
навучальныя вынікі, але не ўсё ў іх
атрымліваецца, так як у гэтых навучэнцаў яшчэ не сфармаваныя такія
якасці, як уседлівасць, уважлівасць. У класе ёсць вучні, якія пакуль
прыглядаюцца, асцярожнічаюць, баяцца памыліцца (___________________). Слаба развіта вобразнае
мысленне ў __________. Ён характарызуецца замедленным
тэмпам мысліцельнай дзейнасці,
таму ў яго ёсць цяжкасці пры выкананні заданняў, з цяжкасцю ўспрымае
вучэбную задачу, не можа прытрымлівацца інструкцый, пастаянна патрабуе дапамогі настаўніка.
3 навучэнцаў (____________________) наведваюць
карэкцыйныя заняткі з настаўнікам – дэфектолагам.
Псіхалагічны клімат у
калектыве спрыяльны, у класе няма ярка выяўленых груп і лідэраў няма. Дзеці
умеюць паводзіць сябе ў калектыве, дапамагаюць адзін аднаму, умеюць
арганізоўваць гульню. Большасць дзяцей валодаюць высокім узроўнем
камунікабельнасці. Паміж дзяўчынкамі і хлопчыкамі няма канфліктаў. Навучэнцы
паказваюць добры ўзровень выхаванасці. Асабліва ярка праяўляюць такія якасці,
як адкрытасць, добразычлівасць, шчодрасць. Ва ўсiх дзяцей ёсць сябры ў класе. Рабяты добразычлiва адносяцца друг да друга. Кожнае дзiця адчувае сябе камфортна ў класе.
Як калектыў клас
знаходзіцца на пачатковай стадыі свайго развіцця: дзеці вучацца мець зносіны. Але трэба адзначыць, што яны ўжо могуць аб'ядноўвацца для выканання сумесных
спраў.
Вучні 1 класа
добрасумленна выконваюць даручэнні, ахвотна ўдзельнічаюць у классных і
агульнашкольных мерапрыемствах.
Дзяцей выхаваныя, не парушаюць дысцыплiну, свядома
выпаўняюць патрабаваннi i адэкватна рэагуюць на заўвагi дарослых.
Але бываць выпадкі, калі асобныя вучнi парушаюць
дысцыплiну. Лiчу, што ў гэтым годзе трэба весцi работу па фарміраванню
маральна-этычнай культуры паводзін, выхаванню дысцыплiны.
У калектыве працуе самакіраванне - размеркаваныя
абавязкі, што выхоўвае ў дзецях адказнасць, самастойнасць, арганізаванасць.
Кожны з дзяцей змог сам выбраць даручэнне сабе па душы, калі ў дзіцяці гас
цікавасць да даручэння, то давалася магчымасць змяніць даручэнне. Гэта аказвае
вялікую дапамогу настаўніку ў працы. Дзеці ўдзельнічаюць у планаванні
мерапрыемстваў, спрабуюць арганізаваць сваю дзейнасць. У многіх справах дзеці
праяўляюць недастатковую актыўнасць, творчасць, арганізаванасць. Над гэтым
трэба працаваць у 2 класе.
На працягу года рэгулярна праводзiлiся класныя гадзiны –арганiзацыйныя i тэматычныя, якiя закраналi ў першую чаргу
ўзаемаадносiны ў класе. Гэта школа ветлiвасцi «Што такое ветлiвасць?», гульня «Падары
ўсмешку сябру», гадзiна разважанняў «Я сярод людзей», ролевая гульня «Сябар у
бядзе не кiне», кругавая гутарка “Мой лепшы сябар…”.
За год праведзены
ранiшнiкi «Прысвячэнне ў першакласнiкi», «23+8»,
«Развiтанне
з «Букваром», якiя спрыялi фармiраванню развіцця пазнавальнай актыўнасці
і творчых здольнасцей дзяцей, выхоўванню пачуцця калектывізму.
Запомнiлiся дзецям гульнi “Хлопчыкі і
дзяўчынкі”, «Мой дом-мая крэпасць», «Чароўная краіна пачуццяў», “Што я ведаю
пра прафесіі», «З кiм сябруе елка?», «Экалагiчны калейдаскоп», вiктарыны "У гасцях у казкі», «Я маю права», круглы
стол "Зазірніце ў сямейны альбом», вусны часопiс «Чарнобыль- наш боль», падарожжа
“У гасцях у Святлафора”, урок памяці «Дарога да помнiка». Вельмi
спадабалася дзецям удзельнiчаць у рабоце
«Майстэрнi Дзеда Мароза». Кожны стараўся ўпрыгожыць класс да Новага года. Спадабалася дзецям і экскурсія ў школьны музей, якая пашырыла веды аб гістарычнай спадчыне роднага краю.
Прымалi
пасiльны ўдзел у агульнашкольных справах – збор
макулатуры, аперацыя «Мой школьны двор».
У пазакласных
мерапрыемствах былi задзейнiчаны ўсе вучнi класса.
Станоўчыя рэзультаты прынесла работа з бацькамi. Памочнiкам з’яўляўся бацькоўскi камiтэт. Дзякуючы яму ўсе бацькi арганiзавана i актыўна прымалi ўдзел у справах
класа.
На працягу
года ў рамках бацькоўскіх універсітэтаў былi праведзены: круглы стол “Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і
развіцці дзіцяці”, практыкум “Рэжым дня
школьніка”, лекцыя “Адаптацыя вучняў у 1-м
класе”, семінар-практыкум «Станоўчыя эмоцыі ў жыцці школьніка». На iх бацькi атрымалi адказы на многiя пытаннi. Праводзiлiся iндывiдуальныя кансультацыi з бацькамi па пытаннях вучобы i паводзiн.
Індывідуальныя
гутаркі з бацькамі, анкетаванне на бацькоўскіх сходах паказалі, што ўсе дзеці
маюць добрыя адносіны з бацькамі. На працягу навучальнага года склаліся добрыя
адносіны з бацькамі навучэнцаў. Найбольш эфектыўнымі формамі ўзаемадзеяння былі
індывідуальныя і групавыя кансультацыі для бацькоў па пытаннях вучобы i паводзiн.
На працягу
года вялася пэўная работа па
рэалiзацыi Дэкрэта Прэзiдэнта РБ № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях”. Былi вывучаны
асаблівасцi сямейнага выхавання вучняў.
Разам з тым не атрымалася актывiзаваць дзейнасць вучняў у 6-ы школьны дзень, над чым будзем працаваць у бягучы
навучальным годзе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий