1. Складзі і запішы слова.
- Корань, як у слова стрымліваючы;
- прыстаўка, як у слова падбярозавік;
- канчатак, як у слова вада;
- суфікс, як у слова ночка. (Падтрымка)
2.Перакладзі словы на беларускую мову.
- Занавески - фіранкі,
- бумага - папера,
- сковорода - патэльня,
- вкус - смак,
- интересоваться - цікавіцца.
- утюг - прас
- ковер - дыван
- кирпич - цэгла
- спички - запалкі
- платье - сукенка
3.
Запішы назву ўстановы, у якой ужываюцца прыведзеныя словы.
- Пасылка, адрас, марка, канверт, штэмпель - пошта.
- Жанглёр, клоўн, фокус, акрабат, дрэсіроўшчык -цырк.
- Спектакль, сцэна, акцёр, антракт, дэкарацыя -тэатр.
4. Падкрэслі прозвішчы беларускіх пісьменнікаў.
А.Ліндгрэн, А.Пушкін, Р.Барадулін, А.Чэхаў, А.Васілевіч, С.Маршак, Я.Колас, М.Багдановіч.
5. Пастаў націск у словах. З націскных складоў утвары новыя словы.
- Праца, лесвіца, казачны (пралеска)
- Саджанец, зіма, лётчык (самалёт)
- Крыга, нажнічкі, кава (крынічка)
6. Падкрэслі словы, у якіх побач знаходзяцца два галосныя гукі.
Фотаапарат, лілея, паэма, алімпіяда, аэрадром, тэатр, песня, наадварот, саюз, баец, дуэт, струя, піяніна, аэрапорт, Мая.
7. Напішыце
беларускія фразеалагізмы, падобныя да рускіх.
- Сойти с ума (з’ехаць з глузду)
- два сапога – пара (абое рабое)
- в кой-то веки (гады ў рады)
- втирать очки (вадзіць за нос)
- мое дело сторона (мая хата з краю)
8. Замяні ўстойлівыя словазлучэнні адным словам.
- Рукой радаць - блізка
- За трыдзевяць зямель - далёка
- Ва ўвесь дух – хутка
- У час па чайнай лыжцы - марудна
- Трымаць язык за зубамі – маўчаць
- Кату па пяту – нізкі, маленькі
9. Падкрэслі словы, у якіх гукаў менш, чым літар.
Прачытаць, дэльфін, мосцік, гуляю, збожжа, насенне, спадніца, дзядзька, сшытак, партфель.
10. Закрэсліце
“чужое” слова сярод сваякоў.
- Ногі, ножанькі, ножыкі, ножкі.
- Мёд, мядовы, медны, мядок.
- Шашкі, шаша, шашачны, шашыст.
11. Закончы прыказкі
- Сем разоў
адмер - (адзiн раз адрэж).
- Дай кароўцы бурачка – дасць (дасць кароўка малака).
- Слухай
многа – гавары (мала).
- Адклад не ідзе ў (лад).
- Дзе шчырая праца, там густа, (а дзе лянота, там пуста).
12. Закрэслі лішняе слова.
- Мароз, марыць, замаразкі, марозіць.
- Паляўнічы, паліваць,паляваць.
- Печ, печань,пячурка.
- Нага,падножка,ножык,падножжа.
- Вада,вадзяны,праводка, паводка.
- Каса,касіць, касілка,коска,каза.
- заліць – саліць
- бітон – пітон
- галодны – халодны
- дзень – цень
- голас – колас
- жар– шар
- ход - год
- Джэк - чэк
15. Складзі слова,
у якім:
- Першая літара стаіць за ч,
- Другая – перад л,
- Трэцяя – паміж н і п,
- Чацвёртая – за к,
- Пятая – гэта першая літара алфавіта. (Школа)
16. Дапоўніце фразеалагізмы, дапісаўшы словы, якіх не хапае.
Як гром з яснага неба; паказаць, дзе ракі зімуюць; надзьмуўся як мыш на крупы; мядзведзь на вуха наступіў; хоць кол на галаве чашы; кідаць словы на вецер.
17. Змяніце ў словазлучэннях галоўныя словы так, каб залежныя
сталі ўжывацца ў пераносным значэнні.
Залатыя завушніцы (залатыя рукі), стальныя рэйкі (стальныя нервы), кіслая капуста (кіслы твар), зорная ноч (зорная хвароба), калючы вожык (калючы погляд, калючае слова), ружовая
сукенка (ружовыя мары).
18. Вызначце род назоўнікаў і дапішыце канчаткі прыметнікаў.
Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака,
гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, высок.. таполя, балюч.. мазоль, калгасн..
шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, бліскуч.. крышталь, вялік.. зала,
каротк.. запіс.
Беларускі жывапіс (м. р.),
вугальны пыл (м. р.),
шырокая далонь (ж. р.),
калматы сабака (м. р.), гумавы галёш (м. р.), сучасная
моладзь (ж. р.), высокая таполя (ж. р.),
балючы мазоль (м. р.),
калгасны шафёр (м. р.), малое
дзіця (н. р.), цудоўны настрой (м. р.),
бліскучы крышталь (м. р.), вялікая
зала (ж. р.), кароткі запіс (м. р.).
19. Выпішыце словы, у якіх ёсць два гукі [д]:
Адфутболіць, адведаць, дудка, дадумацца, адкідаць, дадаць.
20. Падбярыце антонімы да слова свежы ў словазлучэннях:
Свежы выгляд - дрэнны выгляд, свежая газета - старая газета, свежае паветра - бруднае паветра, свежы хлеб - чэрствы хлеб, свежая кашуля - брудная кашуля.
21.Напішы ў дужках, што ёсць агульнага паміж
нажом
і болем (востры)
валасамі
і сустрэчамі (доўгія)
дрэвам
і абыходжаннем (высокае)
стужкай
і марай (блакітная)
каменнем
і словам (цвёрдае)
22. Знайдзі і падкрэслі “словы ў словах”.
Літара,
пенал, галоўкі, гараж, смак, брод, грузд, віхор, дзьмухавец, паліто, карысны,
малако.
23.Падлічыце, колькі разоў у вершы сустракаецца гук [а].
Я ў лес прыходзіў сябрам,
Галінак не ламаў.
Быў рады гукам, фарбам,
Хадзіў, запамінаў. (15 разоў)
24. Да кожнага слова падабраць антонімы з той жа колькасцю літар.
Лянота - работа
Вораг - сябар
Чужына - Айчына
Моцны - слабы
Далёка – блізка
Жанчына - мужчына
Дзед - баба
Медаль, боль, стэп,
шынель, таполя, гусь, палын, цень.
Медаль (залаты) - м. р., боль (моцны) – м. р., стэп (шырокі)
– м. р., шынель (салдацкі) – м. р., таполя (высокая) – ж.р., гусь (белая) –
ж.р., палын (горкі) – м.р., цень (доўгі) – м. р.
26.Знайдзіце і запішыце ў словах маліна, піяніна ўсе імёны дзяўчынак.
Аліна, Ліна, Іна, Яніна, Ніна, Іна.Цень, ралля, ёлка, пад’езд, Ульяна, леў, дзьмухавец, камедыя, суддзя, Яніна.
28. У групе слоў падкрэсліць тыя, якія маюць прыстаўкі.
Адужаць, арэшына, ажыць, акідаць, адрас, акенца, акула.
акуратны, апячы.
29. Бацьку Арцёма завуць Анатолій, бацьку Дашы – Віталій, а бацьку Алёны – Васілій. Запішы поўныя імёны і імёны па бацьку дзяцей.
(Арцём Анатольевіч, Дар’я Вітальеўна, Алёна Васільеўна.)
30. Як называюць “дзяцей” жывёл ? Запішы.
У каровы - цяля, у сабакі - шчаня, у авечкі - ягня, у лася - ласяня, у курыцы - кураня, у слана - сланяня, у коз –казляня, у марскіх коцікаў- кацяня, у насарогаў – парася, у мышэй- мышаня.
31. Перакладзі на беларускую мову.
Путешествие – падарожжа
Гвоздь – цвік
Сирень – бэз
Крыльцо – ганак
Следить - сачыць
Интересоваться - цікавіцца
32.
Уважліва ўглядаецца ў цемру немалады шафёр.
Пільна ўзіраецца ў
цемень пажылы вадзіцель.
Сцежка вывела турыстаў з бору на палетак.
Сцяжынка прывяла
падарожнікаў з лесу на поле.
33. Вызначце ў кожным радзе слоў чацвёртае лішняе. Закрэсліце яго.
Соль, саліць,
сальніца, сольны.
Дачка,
дачушка, даччын, дачны.
Маляваць,
маляванне, змалоць, змаляваць.
Ножык, нажоўка, ножны, ножычак.
34.Устаўце прапушчаныя словы ў фразеалагізмы.
Вывесці на чыстую (ваду); з’есці пуд (солі); з (мухі) зрабіць слана; палец у (рот) не кладзі; (пыл) пускаць у вочы; у нагах (праўды) няма.
35. Выпішыце словы:
а) з прыстаўкай пад- : падбегчы,
падарунак, падасінавік, падабрэць, падаконнік.
б) з прыстаўкай да-: дагарэў, дабрыня, давайце, дапісала, дачытайце.
36. Граматычная арыфметыка. Адгадайце і запішыце словы.
а) У + твор пра чарадзейныя падзеі = … (указка)
б) У якім слове сто Г?... (стог)
г) Кавалак - ак +ь = … (каваль)
37. Замяні адным словам. Адказы павінны пачынацца на т.
кандытарскі
выраб -
драпежны звер з чорнымі палоскамі - тыгр.
прадмет, які праводзіць вадкасці, газ - торф.
насякомае з доўгімі вусамі – таракан.
38. Замяні кожны сказ адным словам.
Чалавек, які піша вершы - паэт
Старанны вучань ,які вучыцца выдатна - выдатнік
Трэці дзень тыдня - серада
Першы летні месяц - чэрвень
Свежае малако - сырадой
Майстар
па вырабу бочак - бондар
39. Вызначце колькасць літар і гукаỹ у словах.
1.
Надвор’е (7 літар, 8 гукаў), дзядзька (8 літар, 5
гукаў), яблык (5 літар, 6 гукаў), зацішша (7 літар, 6 гукаў), маяк (4 літары, 5
гукаў).
40. Перакладзіце на рускую мову:
суніцы - земляника
дах - крыша
падручнік - учебник
дыван - ковёр
сябар - друг
люстэрка - зеркало
папера- бумага
канапа- диван
скатерть- абрус
погода - надвор’е
мастер - майстар
влага - вільгаць
дешёвый - танны
магазин- крама
41. Падлічы, колькі разоў гук (й) ужыты ў наступным тэксце
Мова наша ёсць такая ж людская і панская, як французская альбо нямецкая, альбо іншая якая. (10 разоў)
42. Запішы словы, якія вымаўляюцца так:
(л’охк’і) - лёгкі, (б’эрах) - бераг, (йэлка) - елка, (йэхаў) - ехаў, (дз’ац’ка) - дзядзька.
43. Замяніце дадзеныя словазлучэнні блізкімі па сэнсе дзеясловамі.
Зарубіць на носе – запомніць;
Біць баклушы – ленавацца;
Прыкусіць язык – замаўчаць;
Кляваць носам – драмаць.
44. Устаўце словы з супрацьлеглым значэннем
Жывот поўны, ды вочы пустыя.
Родная зямля- маці, чужая
старонка-мачыха.
Добрая слава ў кошыку ляжыць, а дрэнная па дарозе бяжыць.
Ранняя птушка зерне клюе, а позняя вочкі трэ.
Лепш горкая праўда,
чым салодкая мана.
45. Закончыце прыказкі.
Першая
ластаўка вясны... прадвесніца.
Якая справа, такая і...слава.
Ні цёпла ні..холадна.
У
сваім краі як у...раі.
46. Пастаўце назоўнікі ў множным ліку.
Акно - вокны, сябар - сябры, чалавек - людзі, возера - азёры, поле- палі, прафесар - прафесары, дырэктар - дырэктары, аса – восы, страха – стрэхі.
47. Перакласці выразы на беларускую мову.
Видел своими глазами - бачыў на свае вочы.
Слышал своими ушами - чуў на свае вушы.
Читать про себя - чытаць сам сабе.
Андрей выше Никиты - Андрэй вышэйшы за Мікіту.
Пойти за грибами, ягодами - прайсці ў грыбы, ягады.
Простите меня - прабачце мне.
Выкінуць з галавы – забыць;
светлая галава - разумная галава;
як снег на галаву - раптам ;
хадзіць на галаве – дурэць.
49. Знайдзіце словы, якія не адпавядаюць схемам.
А) “Корань + суфікс + канчатак”: прыгарадны, рака, леткі,
школьны.
Б) “Прыстаўка + корань + канчатак”: заробкі, рыбак,
пералётны, ножка.
50. Падбярьце сінонімы да слоў:
Абрус - настольніца, граніца - мяжа, рэбус - шарада, перарыў - перапынак, бацькаўшчына - Радзіма.
51. Перакладзіце на беларускую мову, вызначце род назоўнікаў.
Белый гусь, красное яблоко, охотничья
собака, серая шинель, золотая медаль, высокий тополь.
1.
Белая гусь, чырвоны яблык, белы сабака, шэры шынэль, залаты медаль, высокая
таполя.
52. Запішыце словы, якія пачынаюцца з літары “с” і абазначаюць:
невялікі вадаём – сажалка (ж.р.),
востраў на Далёкім Усходзе – Сахалін (м.р.),
від адзення – сукенка (ж.р.),
медыцынскую спецыяльнасць – сястра (ж.р.),
вадкае паліва – спірт (м.р.),
другога аўтара твора - сааўтар (м.р.),
назву месяца – снежань (м.р.), сакавік (м.р.)
насякомага-шкодніка – саранча (ж.р.),
невялікую сасну – саджанец (м.р.),
страву – суп
(м.р.).
Абазначце род атрыманых слоў.
53. Замяні дадзеныя словазлучэнні адным словам
вадзіць за нос-падманваць
хоць іголкі збірай-светла
валасы сталі дыбам-страшна
душа ў душу-дружна
ні свет, ні зара- рана
54. Падбярыце да кожнага слова сінонім.
Айчына – Радзіма, бацькаўшчына.
Урач – доктар, лекар.
Праціўнік – вораг.
Воін - салдат, баец.
Поўсць – шэрсць.
Сябар – таварыш,
прыяцель.
55. Падлічыце колькасць слоў у сказе, якія маюць пяць гукаў. Адказ запішыце.
Спее грэчка пры бары і ловіць водар баравы. (3 словы)
56. Дапоўніце прыказкі і прымаўкі.
Чалавек без Радзімы, што салавей без песні.
Прыгожа птушка пер’ем, а чалавек вучэннем.
Дзе гаспадар ходзіць, там жыта родзіць.
Слова не верабей: вылеціць – не зловіш.
57. Замяніце фразеалагізмы словамі (словазлучэннямі).
Адкуль не вазьміся –
нечакана.
Валіцца з ног –
змарыцца.
Кляваць носам –
засынаць, драмаць.
Як кот наплакаў –
мала.
Лічыць варон – быць няўважлівым.
58. Запішыце ў алфавітным парадку назвы гарадоў – абласных цэнтраў Беларусі.
Брэст, Віцебск, Гомель, Гродна, Магілёў, Мінск.
59. Знайдзіце лішняе слова, падкрэсліце яго. Растлумачце свой выбар.
Зязюля, ластаўка, кажан, каралёк, цецярук. (Кажан – млекакормячая жывёла, астатнія - птушкі.)
Канапа, ложак, шафа, кросны, зэдлік. (Кросны – прылада працы, астатнія - мэбля.)
Сподак, верашчака, зацірка, дранікі, мачанка. (Сподак – пасуда, астатнія – стравы беларускай кухні.)
60. Знайдзіце ў тэксце няправільна напісаныя словы, выпраўце памылкі.
Назва
хатынь паходіць ад слова хата. Маленькая вёсачка у лесным краі. Прыгожая і
паэтычная назва. Пра яе можна было пісать щаслівыя вершы. Стварать вельмі весёлыя раткі. Да вайны
тут жілі мірныя люді. Вескоуцы займаліся звыклымі справамі.
Аднак
пішуть пра яе толькі самотнае. Цяшкі боль недазваляе на пісать іншае. Гэта прауда
нашай памеці. А прауды не прыхарошыш. Звонять звоны. Яны заусёды напамінають
пра трагедыю.
Адказ:
Назва Хатынь паходзіць ад слова хата. Маленькая вёсачка ў лясным краі. Прыгожая
і паэтычная назва.
Пра яе можна было пісаць шчаслівыя вершы. Ствараць
вельмі вясёлыя радкі.
Да вайны тут жылі мірныя людзі. Вяскоўцы займаліся звыклымі справамі.
Аднак пішуць пра яе толькі
самотнае. Цяжкі боль не
дазваляе напісаць
іншае. Гэта праўда нашай памяці. А праўды не
прыхарошыш.
Звоняць званы. Яны заўсёды напамінаюць пра трагедыю.
61. Суаднясіце літаратурныя тэрміны і іх значэнне.
|
1)
Легенда |
А) Супастаўленне двух прадметаў
або дзвюх з’яў |
|
2)
Казка |
Б) Трапнае народнае выслоўе з павучальным зместам |
|
3)
Параўнанне |
В) Вусная народная творчасць |
|
4)
Фальклор |
Г) Займальны аповед
пра неверагодныя і фантастычныя падзеі і прыгоды |
|
5)
Загадка |
Д) Фантастычнае
апавяданне, у якім расказваецца пра гістарычныя падзеі і народных герояў |
|
6)
Прыказка |
Е) Вобразнае
апісанне прадмета ці з’явы, якое даецца ў форме пытання або пазнаецца па
другіх прыкметах. |
Адказ: 1-Д, 2-Г, 3-А, 4-В, 5-Е, 6 – Б.
62. Запішыце значэнне мнагазначных слоў.
|
|
Значэнне 1 |
Значэнне 2 |
|
Корань
|
|
|
|
Лісічка
|
|
|
|
Ножка
|
|
|
|
Язычок
|
|
|
Адказ:
Корань – 1) частка расліны, 2) частка слова
Лісічка – 1) грыб , 2) жывёла
Ножка – 1) частка стала, 2) частка грыба, 3) частка цела
Язычок – 1) частка цела, 1) частка механізма, 3) кандытарскі выраб
63. Перакладзіце словы на беларускую мову, запішыце іх у алфавітным парадку.
Рубашка, платье, юбка, шуба, носки, очки, часы, пуговица, шарфик, варежки.
Адказ: Акуляры, гадзіннік, гузік, кашуля, рукавіцы, спадніца, сукенка, футра, шалік, шкарпэткі.
64. Падбярыце і запішыце да слоў сінонімы (па аднаму да кожнага).
Адважны – храбры (смелы), баязлівы – палахлівы (пужлівы), разуты – босы
(басаногі), астатні – апошні.
65. Вызначце, колькі гукаў і літар у словах.
Надзея – 6 л., 6 г.;
яблык – 5 л., 6 г.;
лью – 3 л., 3 г.;
ёмістасць – 9 л., 9 г.;
дождж – 5 л., 4 г.;
аб’ём – 4 л., 5 г.
66.“Збярыце прыказкі” і запішыце іх.
Новых сяброў набывай; як салавей без песні; гультай за работу; а чалавек уменнем; дзе няма ведаў; той свайго не мае; а старых не забывай; ды хлеб ад яе салодкі; там не будзе смеласці; мазоль за руку; прыгожая птушка пер’ем; чалавек без Радзімы; горкая часам праца; хто чужога не шануе; там і пад елкай рай; а той, хто шмат вучыўся; ідзі ў родны край; не той шмат ведае, хто доўга жыў.
Адказ: Новых сяброў набывай, а старых не забывай. Гультай за работу- мазоль за руку. Дзе няма ведаў, там не будзе смеласці. Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек-уменнем. Чалавек без Радзімы як салавей без песні. Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Хто чужога не шануе, той свайго не мае. Ідзі ў родны край-там і пад елкай рай. Не той шмат ведае, хто доўга жыў, той, хто шмат вучыўся.
67.Знайдзі памылкі.
Берёзавы
лес заусёды пригожи. Узімку бярозы нибы ледзеные снегуркі у белых сукенках.
Ранней весной яны упрыгожваюцца шерымі завушницамі. Летам древы падобныя на
дзеўчынак у белых спадніцах і зелёных хусцінках. А восенню стройныя берозкі
нагадваюць жолтыя сонейки.
Адказ: Бярозавы лес заўсёды прыгожы.Узімку бярозы нібы ледзяныя снягуркі ў белых сукенках.Ранняй вясной яны ўпрыгожваюцца шэрымі завушніцамі. Летам дрэвы падобныя на дзяўчынак у белых спадніцах і зялёных хусцінках.А восенню стройная бярозка нагадвае жоўтае сонейка.
68. Перакладзіце на беларускую мову.
А) На грядке длинный и зеленый, а в
бочке желтый и соленый.
Б) В наших лесах живут разные
звери.
Адказ:
А) На градцы доўгі і зялены, а ў
бочцы жоўты і салены.
Б) У нашых лясах жывуць розныя
звяры.
69. Дапішы прыказкі
Не спяшайся языком…
Скора казка кажацца…
Птушка прыгожая пер’ем…
Адклад…
Вяселле…
Адказ: Не спяшайся языком - спяшайся справай. Скора казка кажацца ды не скора справа робіцца. Птушка прыгожая пер’ем, а чалавек вучэннем. Адклад не ідзе на лад. Вяселле справе не памеха.
70. Запішыце словы ў дужках у патрэбнай форме, вызначце склон.
Разьба па (дрэва), паехаць у(млын), належыць (брат), сустрэцца на (мост), надвор'е з
(усход),паляваць на (мядзведзь).
Адказ: Разьба па дрэве(М), паехаць да млына(Р), належыць брату(Д), сустрэцца на мосце(М), надвор'е з усходу(Р),паляваць на мядзведзя(В).
71. Асноўную частку насельніцтва Беларусі складаюць беларусы. А якія яшчэ нацыі пражываюць у Беларусі?
РІКАЦУНЫ, УІЯРСК, ІЛПКЯА, ЭЎЯІР.
Адказ: Украінцы, рускія, палякі, яўрэі.
72.Запішы да слоў антонімы з той жа колькасцю літар.
Работа – лянота.
Здароўе – хвароба.
Сябар – вораг.
Мужчына – жанчына.
73. Якія словы атрымаюцца, калі ў назоўніках лог, рог, краб, муж, нарад гукі вымаўляць не злева направа, а наадварот – справа налева? Запішы іх.
Адказ: Хол, хор, парк,
шум, таран.
74. Замяні фразеалагізмы адным словам.
Не за гарою - блізка
Як гром з яснага неба - нечакана
Як мокрае гарыць – вельмі
павольна
Рукой падаць – блізка
Прыйшла,
стаяць, расцвітае, зямля, завея, Ева, белай, люстра.
Адказ: стаяць, завея, Ева.
76. Ад назоўнікаў сябар, вячэра і прыметнікаў сухі, чырвоны ўтварыце дзеясловы і пастаўце іх у цяперашнім, прошлым і будучым часе.
Адказ:
Сябар— сябруюць, сябравалі, пасябруюць.
Вячэра— вячэраюць, вячэралі,
будуць вячэраць.
Сухі— сушу, сушылі, будуць
сушыць.
Чырвоны— чырванее, чырванеў, пачырванеюць.
77. Устаў прапушчаныя літары
вец..рок, ка..ьба, аб..ліск, бут..рбро.., в..рабей, м..лодыя, развод..е, се..лка, ц..плаход, д..льфін, восен..скі, з..мляк, б..разняк, сузор..е
Адказ:
Вецярок, касьба, абеліск, бутэрброд, верабей, мелодыя, разводдзе, сеялка, цеплаход, дэльфін, восеньскі, зямляк, беразняк, сузор’е
78.Закончы прыказкі
Чалавек без працы, як
птушка без крылаў.
Новых сяброў набывай, а старых не забывай.
Як
дбаеш, так і маеш.
1. 79. Злучы словы так, каб атрымаліся фразеалагічныя звароты.
Кітайская іскра
Парахавая
Шчодрая
Божая
Адказ: кітайская грамата, парахавая бочка, шчодрая душа, божая іскра.
80. Падбяры да рускіх словазлучэнняў аднаслоўныя беларускія адпаведнікі.
Гнездо аиста - буслянка
Книжный магазин - кнігарня
Носовой платок - насоўка
Ручная мельница- жорны
Кирпичный завод - цагельня
1. 81. Запішы словы, што перададзены гукамі.
[йама],[йул’ійа],[абйава],[с’ц’эшка]
Адказ: Яма, Юлія, сцежка.
82. Адгадай загадку – метаграму. Запішы адказ.
Ён з д на кусце і дрэве быць можа,
А з т ён – драўляная агароджа.
Адказ: плод - плот.
83. Адгадай рэбусы, у якіх зашыфрованы назвы птушак.
З к шукай мяне ты ў полі,
З г – пачуеш на раздоллі,
А калі падставіш в,
Дык шукай на галаве.
Адказ: колас – голас – волас.
85. Вылучыце са слоў часткі і злучыце іх у новае слова.
Генерал + рой = герой
Метка +тройка= метро
Тэлефон + атрад= тэатр
Біблія + тэлефон + канапа= бібліятэка
Навала + кол + лекар = наваколле
86. Пра каго з беларускіх паэтаў ідзе размова? Адказ запішыце.
Нарадзіўся будучы паэт 7 ліпеня 1882 года ў дзень, калі
беларусы адзначаюць старажытнае свята, прысвечанае сонцу і росквіту зямлі.
Менавіта назва гэтага свята і стала часткай псеўданіма паэта. Творчасць аўтара заслужыла сусветнае
прызнанне, яго творы перакладзены больш чым на 100 замежных моў. Для дзяцей
неаднаразова выдаваліся яго вершы “Хлопчык і летчык”, “Алеся”, “У полі” і інш.
Адказ: Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч)
87. Устаўце прапушчаныя літары.
Фламаст__р, в__сёлка, п__нал, даро__ка, жы___ё,
ласта__ка, р__чулка, міл__ён.
Адказ: фламастар, вясёлка,
пенал, дарожка,
жыллё, ластаўка,
рачулка, мільён.
88. Якімі часцінамі мовы могуць быць словы акуні, насып, кліч? Прывядзіце прыклады, утварыўшы словазлучэнні.
Вялікія акуні (назоўнік), акуні (дзеяслоў)
ногі.
Насып (назоўнік) на чыгунцы, насып (дзеяслоў) мукі.
Жураўліны кліч
(назоўнік), кліч (дзеяслоў)
тату.
89. Да слоў падбярыце і запішыце па аднаму аднакаранёваму слову, якое адпавядае наступнай схеме ¬ ∩ ˄ □ .
Зямля - падземны,
Вада - падводны,
Горад - прыгарадны
90. Суаднясіце фразеалагізмы з іх значэннем (прыклад: 1А, 2Б і т.д.).
1. Кату па пяту А. Гультаяваць, марнаваць час
2. Пісана віламі па вадзе
3. Бібікі біць В. Невядома яшчэ, ці ажыцявіцца штосьці
4. Круціць носам
5. Ламаць галаву
Адказ: 1Б 2В 3А 4Д 5Г
91. Размяркуй дадзеныя выразы па слупках, зыходзячы з іх сэнсу. Запішы іх. Абгрунтуй свой выбар.
Ва ўвесь дух, праз пень-калоду, нага за нагу, з усіх ног, адным махам.
Адказ
Са зачэннем хутка Са значэннем павольна
ва ўвесь дух, праз пень калоду
з усіх ног, нага за нагу
адным махам
92. У назвы якіх беларускіх гарадоў уваходзіць гук [ ў]. Запішы.
Адказ: Іўе, Магілёў,Тураў, Барысаў, Быхаў, Крычаў, Заслаўе,
Рагачоў, Шклоў і інш.
93. Замяні фразеалагізм словам, блізкім па значэнні.
Нага за нагу – марудна
Абое рабое – аднолькавыя
Навастрыць вушы – прыслухацца
Браць да сэрца – _ перажываць
Скаліць зубы – смяяцца
Засесці ў галаву –запомніць
94. Перакладзі словазлучэнні на беларускую мову.
В глубокой норе - у глыбокай нары.
Идти по деревне - ісці па вёсцы.
Спрятаться за большой печью - схавацца
за вялікай печчу.
Последние дни марта - апошнія
дні сакавіка.
Встретить хорошего друга - сустрэць
добрага сябра.
95. Падкрэслі словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.
Дзеці, дрэва, дождж, сяброўка, гульня, пад’ём, папера, Янка.
96. Падкрэслі словы, у якіх усе зычныя цвёрдыя.
Цэгла, жыць, шчыры,
іголка, бусел.
97.Устаў прапушчаныя літары.
Бул..ён, шампін..ён,
кар..ера, бракан..ер, прэм..ера, дзв..еры, сардэл..ка, вераб..і, салаў..і.
Адказ: Булён, шампіньён, кар’ера, браканьер, прэм’ера, дзверы, сардэлька, вераб’і, салаўі.
98. Вызначы склон “птушыных” слоў
Убачыць “чык-чырык” ( В.с.)
Сумаваць аб “кукарэку” (М. с.)
Сябраваць з
“кар-кар” (Т. с.)
Прыбеглі “га-га-га” (Н. с.)
99. Запішы дадзеныя назоўнікі ў давальным склоне адзіночнага ліку.
Дачка – дачцэ
Кніга – кнізе
Муха – мусе
Ручка – ручцы
Страх – страху
100. Да кожнага слова
падбяры антонімы з той жа колькасцю літар.
Лянота – работа.
Вораг – сябар.
Жанчына –
мужчына
Чужына – Айчына
Моцны – слабы
101. Замяніце кожны сказ адным словам. Вызначце род і скланенне ў атрыманых словах.
Работнік пошты, які дастаўляе газеты, пісьмы, часопісы – паштальён (м.
р., 2 скл.)
Чалавек, які паляцеў у космас на касмічным караблі – касманаўт (м.
р., 2 скл.)
Першы асенні месяц – верасень (м. р., 2 скл.).
Ранішняя яда - снеданне (н. р., 2 скл.)
Перыядычнае выданне ў выглядзе вялікіх аркушоў паперы - газета (ж. р., 1 скл.)
102. Выпраў памылкі ў тэксце
Ціха восеню ў
лесе. Апусцелі
лясныя паляны. Апалае лісце
цудоўным дываном засцілае
зямлю. Адляцелі ў
вырай салаўі,
зязюлі, ластаўкі. Хутка
прыйдзе зіма.
103. Выпраў памылкі
ў тэксце
Прыехаў Вова
да дзеда і бабулі ў
госці. Пасля абеду пайшоў хлопчык з дзедам у
лес. Ён слухаў песні і ласаваўся ягадамі.
Прабылі яны ў лесе
аж да вечара. Дамоў вярнуліся стомленыя,
але задаволеныя.
104. Устаў, дзе трэба, мяккі знак або апостраф
Дзьмуць,
сур'ёзны, медальён,
здароўе, салаўіны,
інтэр'ер, вераб'і,
бур'ян,
Ульяна, разьба,
п'яўка.
105. Падбяры сінонімы да слоў
Таварыш – сябар, мяцеліца – завіруха, ціхі – спакойны, спякота – гарачыня.Малым пачалося, а вялікім
скончылася.
Ад добрага не ўцякай і ліхога
не рабі.
Чорнае белым
не стане.
107. Замяні словазлучэнні адным словам
Стаць здаровым
– паправіцца
Прыйсці са
спазненнем – спазніцца
Аказаць
дапамогу – дапамагчы
Весці гутарку
– размаўляць
108. У якіх словах колькасць літар і гукаў не супадае? Падкрэслі іх.
Надзея, яблык, лью,
ёмістасць, дзея, мядзведзь, дождж, аб’ём.
109. Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову.
Прекрасный отдых – цудоўны
адпачынак
Лучшая подруга – лепшая сяброўка
Отцов ужин – бацькава вячэра
110. Успомні і запішы прыказкі па апорных словах.
Шыла – мяшок (Шыла ў мяшку не схаваеш.)
Каса – камень (Найшла каса на камень.)
Адклад – лад (Адклад не ідзе ў лад.)
111. Замяніце наступныя словазлученні адным дзеясловам.
Знаходзіцца ў неспакойным
стане - хвалюецца.
Зрабіць няправільна - памыліцца.__
Напружана слухаць нешта
слаба чутнае - прыслухоўвацца.
Весці барацьбу - змагацца.
Пасылаць лісты і
атрымліваць іх - перапісвацца.
Кідаць мяч другому і
лавіць кінуты ім мяч - перакідвацца.
Звяртацца да кагосьці і слухаць яго - перамаўляцца.
Зняць адзенне і надзець другое - пераапрануцца.
112. Замяніце дадзеныя выразы адным словам.
А) Вучань першага класа- першакласнік.
Б) Той, хто вучыцца або вучыўся ў адным класе- аднакласнік.
В) Той, хто працуе на будаўніцтве- будаўнік.
Г) Той, хто займаецца пчалярствам- пчаляр.
Д) Той, хто ўмее рабіць і рамантаваць печы- пячнік.
113. Перакладзіце на беларускую мову.
Карандаш - аловак
Волк - воўк
Сегодня - сёння
Лукошко - кошык
Красивый - прыгожы
Дождь - дождж
114. Пастаў словы ў множны лік.
Акно – вокны,
сябар – сябры, чалавек – людзі, возера – азёры,
поле – палі, вока – вочы.
115. Вызнач колькасць літар і гукаў у словах
Ясень (5 л,5 г),
падзяліць (9
л,7 г), вясёлка (7 л, 7 г), дождж (5 л,4 г).
116. Устаў прапушчаныя літары
В..р..бей,
т..левізар, р..дзька, в..сёлка, леб..дзь, с..м..я, стр..каза, л..ецца.
Адказ: Верабей, тэлевізар, рэдзька, вясёлка, лебедзь, сям'я, страказа, льецца.
117. Падкрэслі словы, у якіх гукаў менш, чым літар.
Прачытаць, дэльфін, мосцік,
гуляю, збожжа, насенне, спадніца, дзядзька, сшытак,
партфель.
118. Складзіце і запішыце словазлучэнні са словамі.
Суседні-суседскі, грэцкі – грэчаскі, ганарлівы
– ганаровы, цікавы – цікаўны.
Адказ: суседні пад’езд - суседскі сабака, грэцкі арэх –
грэчаскі алфавіт, ганарлівы погляд – ганаровы госць, цікавы даклад– цікаўны хлопчык.
119. Растлумач сэнс фразеалагізмаў.
Вераб’ю па калена - вельмі мелка,
неглыбока
Лынды б’юць - лянуюцца
Абяцанкамі корміць - не выконвае
абяцанне
120. У некаторых словах сэнс залежыць ад націску. Прыдумай і запішы па два сказы, ужываючы словы рады і нашу ў розным сэнсе.
Мы рады Вас бачыць!
Парты ў класе стаялі ў два рады.
На руцэ я нашу
гадзіннік. У газеце напісалі пра нашу
вёску.
122. У назвы якіх беларускіх гарадоў уваходзіць гук [ ў]. Запішы.
Адказ: Іўе, Магілёў,Тураў, Барысаў, Быхаў, Крычаў, Заслаўе, Рагачоў, Шклоў і інш.
123. Перастаўце літары так, каб атрымаліся назвы школьных рэчаў. Запішыце атрыманыя словы, перакладзіце іх на рускую мову.
овалак -аловак –карандаш
дпілкзэн -пэндзлік -кисточка
угмак -гумка -ластик
брафы -фарбы -краски
124.Падкрэслі “схаваныя” ў сказах
імёны.
Тата раскрыў цікавую размалёўку. (Тарас)
Я люблю боўлінг. (Любоў)
Мы апраналі на галаву шапкі. (Аліна)
Ён наставіў наган на мяне сцеражучы сваё дабро. (Ганна)
125. Паглядзі на
словы АПЕТЫТ, МАЗГІ, ЛАСКА, ХОЛАД і вырашы, хто лішні:
сабака, кошка, воўк, цялё, курыца.
Сабачы холад, курыныя мазгі, ласкавае цялё, воўчы апетыт.
126. Устаў у словы патрэбныя літары.
Спевы – сп…ваць,
сп…вак, сп…вакі.
Разгледзець –
абгл…даць, гл…дач, гл…дачы.
Азёры – аз..рцо, аз..рышча, воз…ра.
Снег – сн..гі, сн…жынка, сн…гапад.
Адказ:
Спевы – спяваць,
спявак, спевакі.
Разгледзець – абглядаць, глядач,
гледачы.
Азёры – азярцо, азярышча, возера.
Снег – снягі, сняжынка, снегапад.
127. Падбярыце да слоў сінонімы і антонімы. Запішыце.
Сінонімы
Сябар – таварыш, марудны – павольны, вакацыі – канікулы,
цемень – змрок, непакоіцца – хвалявацца, турбавацца.
Антонімы
Смелы – палахлівы, баязлівы, танны –
дарагі, гучны – ціхі,
адпачываць – працаваць, плакаць – смяяцца, весяліцца.
128. Запішыце назву адзення і абутку на ляльках.
“Жук і слімак”
Прыгожым летнім ранкам
На лузе за сялом
Сустрэўся жук аднойчы
З рагатым павуком. (З рагатым слімаком, Максім Танк)
“Я - беларус”
Я — беларус, я нарадзiўся
На гэтай казачнай зямлi,
Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх
Адвеку продкі жылi. (Адвеку прашчуры жылі. Ніл Гілевіч)
“Зіма”
Haдышлi мapoзы,
Pэчкi засумавалi,
Бeлыя бяpoзы
Шэpaнeм yбpaлi. (Рэчкі закавалі.Якуб Колас)
130. Перакладзіце з адной мовы на другую.
На беларускую мову
Зонт – парасон,
земляника – суніцы, подготовить – падрыхтаваць, интересно – цікава, ценность- каштоўнасть.
На рускую мову
Шклянка – стакан, адлюстроўваць - отражать, пунцовы – алый,
зіхацець – блестеть, знічка – звезда.
131.Вызначце словы, у якіх ёсць толькі мяккія зычныя гукі, падкрэсліце іх.
Песенька, будзільнік, дзень, дзядзька, ячмень, мядзведзь.
132. Адгадайце загадкі. Запішыце адгадкі.
Яна — мана, ды ў ёй намёк,
Добрым малайцам урок.
А “З” на “С” мяняй і тут –
Ужо вайсковы атрыбут. (казка - каска)
Яна да мора цягнецца заўжды,
Бяжыць, віляючы, управа, улева…
Ледзь перастаў склады — і вось тады
Адразу стане часткай дрэва. (рака - кара)
Невялічкі яе рост,
Рожкі ёсць, бародка, хвост.
Толькі зычны замяніць –
На пракосе зазвініць. (каза-каса)
133.Знайдзіце памылкі ў тэксце і выпраўце іх.
На беразе леснога
маленькага возера наладілі канцерт жабы. Церушыў на іхнія галовкі цёплы
дожджык. Святіла праз яго сонца. Весела было жапкам. Вось яны і спявалі.
І тут выплыла з
возера вялікая балотная чарапаха. Пачула яна весёлыя спевы і вылезла на берах канцерт паслухаць. Вельмі добра спявалі жапкі!
Адказ:
На беразе ляснога
маленькага возера наладзілі
канцерт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі
цёплы дожджык. Свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам. Вось яны і спявалі.
І тут выплыла з
возера вялікая балотная чарапаха. Пачула яна весёлыя спевы і вылезла на бераг канцерт паслухаць. Вельмі добра спявалі жабкі!
134.Да дадзеных слоў падбярыце антонімы з той жа колькасцю літар.
сябар - вораг
здароўе - хвароба
праўда - падман
135. Выпішыце назоўнікі ў тры слупкі. У першы – назоўнікі, якія бываюць толькі ў адзіночным ліку, у другі – толькі ў множным, у трэці – якія могуць быць і ў адзіночным, і ў множным ліку.
Срэбра, вароты, бераг, суткі,
малако, рэкі, шахматы, хлопчык, бензін.
Адказ:
срэбра вароты бераг
малако суткі
рэкі
бензін шахматы хлопчык
136. Адзначце знакам “+” сказы з аднароднымі членамі, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна.
А) Ажына, і лотаць, і дзікі
чарот разносілі водар навокал.
Б) Да кармушкі прыляцелі
сініцы снегіры.
В) Дым не падымаўся, а плыў
над зямлёй.
Адказ:
+ В) Дым не падымаўся, а плыў
над зямлёй.
137. Запішыце словазлучэнні па-беларуску, вызначце род назоўнікаў.
Злая собака
- ,
вкусное яблоко - , жирный гусь - , стройный тополь - .
Адказ:
Злая собака
- злы сабака (м. р.), вкусное яблоко –
смачны яблык (м. р.), жирный гусь – тлустая
гусь (ж. р.), стройный
тополь - стройная таполя (ж. р).
138. Суаднясіце фразеалагізмы з адпаведнымі значэннямі.
А) Вушы натапырыць. 1) Вельмі дружна, ў поўнай згодзе жыць.
Б) Душа
ў душу. 2) Хто хутка мяняе сваё рашэнне.
В) Языком малоць. 3) Насцярожыцца, з вялікай увагай слухаць.
Г) Сем пятніц на тыдні. 4) Гаварыць абы-што, без толку балбатаць.
Адказ: А - 3, Б - 1, В - 4, Г - 2



Комментариев нет:
Отправить комментарий