Праграма гуртка “ЮНЫ МАТЭМАТЫК”
1. Ішла машына ў Маскву, а насустрач ёй тры машыны. Колькі ўсяго машын ішло ў Маскву? (1).
2. На дрэве сядзела 6 птушак. Паляўнічы стрэліў і збіў адну птушку. Колькі птушак засталося на дрэве? (Ніводнай.)
3. У прамавугольніка адрэзалі адзін вуггал. Колькі вуглоў засталося? (5)
4. Бегла тройка коней. Кожная прабегла 5 км. Колькі км праехаў фурман? (5 км.)
5. У пакоі чатыры вугла. У кожным вугле сядзіць кошка. Насупраць кожнай кошкі па тры кошкі. Колькі ўсяго кошак ў пакоі? (4)
6. Аднойчы я ехала на аўтобусе і вырашыла палічыць пасажыраў, іх было 5, на першым прыпынку ўвайшло яшчэ 3, на наступным прыпынку выйшлі 2, а зайшлі 3, на наступным прыпынку выйшлі 4, і ніхто не ўвайшоў, а потым на прыпынку грамадзянін адзін увайшоў з цэлай кучай абновак. Колькі было прыпынкаў? (часцей за ўсё лічаць пасажыраў, а правільны адказ – 4 прыпынкі)
7.Стаяць двое. Адзін глядзіць на поўдзень, другі на поўнач. Ці могуць яны ўбачыць адзін аднаго, не паварочваючы галавы, не ўжываючы люстэркаў або якіх-небудзь прыстасаванняў? (яны стаяць твар у твар)
8.На вяроўцы завязалі 4 вузлы так, што канцы вяроўкі засталіся свабоднымі. На колькі частак падзялілася вяроўка? (на 5)
9.У мяне тры фота. На двух я і на двух мама. Ці можа гэта быць? (так, на адной з фота я разам з мамай)
10.Тата Карла зрабіў 13 ножак для крэслаў. Ці хопіць гэтых ножак для таго, каб зрабіць стульчыкі для П'еро, Мальвіны, Бураціна? (4+4+4=12. 12 менш 13, значыць хопіць ножак)
11.Кожную галоўку сыру прадавец разрэзаў напалову. Колькі галовак сыру было, калі атрымалася 6 паловак? (3 галоўкі)
12.Каб пасадзіць усіх дзяцей у зале, не хапае 6 крэслаў. Калі прынеслі некалькі крэслаў, то 2 крэслы апынуліся лішнімі. Колькі крэслаў прынеслі ў залу? (6+2=8)
13.У школьным буфеце Наташа, Яна і Алёна куплялі пірожныя – бісквітнае з варэннем, бісквітнае з крэмам і трубачку з крэмам. Хто што купіў, калі кожная дзяўчынка з'ела па адным пірожным, Яна і Алёна любяць пірожныя з крэмам, а Наташа і Алёна купілі сабе па бісквітнага пірожнаму? (Адказ: Алёна-бісквітнае з крэмам, Яна – трубачку з крэмам, Наташа-бісквітнае з варэннем)
14.Віцю, Пеці і Андрэю падарылі па відэакасеце: адну-з камедыяй, другую з вясёлымі мультфільмамі, а трэцюю з фантастычным фільмам. Хто што атрымаў у падарунак, калі вядома, што Пеця і Віця не любяць глядзець мультфільмы, а Андрэй і Пеця ў працэсе прагляду рагаталі да ўпаду? (Адказ: Віцю-фантастычны фільм, Пеці – камедыю, Андрэю –мультфільмы)
15.У радзе 8 крэслаў. Маша села на пятае месца злева, а Даша-на пятае месца справа. Можа, яны селі на адно і тое ж крэсла? (Адказ: Не, яны селі на розныя крэслы)
16.У скрынцы змяшчаецца 10 чырвоных і 6 сініх пацерак. Якія пацеркі меншыя: чырвоныя або сінія? (чырвоныя)
17.У шафе стаялі 3 малых і 4 глыбокіх талеркі. З шафы ўзялі 4 талеркі. Колькі і якіх талерак маглі ўзяць? (3м.+1г; 2м + 2г; 1м + 3г; 4гл.)
18.Калі кожны з трох хлопчыкаў возьме з вазы па 4 абрыкосы, у вазе застанецца 1 абрыкос. Колькі было абрыкосаў? (4х3=12 + 1=13)
19.У пакеце столькі ж лімонаў колькі і ў кошыку. З пакета ўзялі 3 лімоны, а з кашыка ўзялі 5 лімонаў. Дзе засталося лімонаў больш і на колькі? (на 2 у пакеце)
20. Пеця паліў у садзе столькі ж яблынь, колькі і Каця. Калі Пеця паліў яшчэ і грушу, то аказалася ён паліў 9 дрэў. Колькі яблынь паліў Пеця? (9-1=8:2=4)
21. Адзін певень разбудзіў двух чалавек, якія спалі на сенавале. Колькі трэба пеўняў, каб рабудзіць 10 чалавек? (1)
22. У шклянку, кубак і збан налілі каву, сок і чай. У шклянцы не кава. У кубку не сок і не чай. У збанку не чай. Дзе што наліта?(У шклянку - чай, у кубак-кава, у збан сок )
23. У кошыку 6 яблыкаў. Як падзяліць іх паміж трыма хлопчыкамі, каб кожнаму дасталося па 2 яблыкі, і каб 2 яблыкі засталося ў кошыку. (Адзін хлопчык бярэ яблыкі разам з кошыкам)
24. У вялікай клетцы 6 хвалістых папугайчыкаў, а ў маленькай - 5. З вялікай клеткі ў маленькую перасадзілі 1 папугайчыка. Ці пароўну папугайчыкаў ў клетках? (нет, у маленькай стала больш)
25. У Веры 9 цукерак, а ў Олі 5 цукерак. Колькі цукерак Вера павінна аддаць Вользе, каб цукерак стала пароўну? (2)
26. На лісце напісаны лік, які не большы 10, але і не меншы. Які гэты лік? (гэта лік 10)
27. Лесвіца мае 15 прыступак. На якую прыступку трэба падняцца, каб апынуцца пасярэдзіне лесвіцы? (на 8-ю)
28. У скрынцы 5 белых кубікаў і 3 чорных. Якую найменшую колькасць кубікаў трэба ўзяць, каб з іх быў хоць бы 1 чорны? (6 кубікаў)
Комментариев нет:
Отправить комментарий