Маім першакласнікам вельмі падабаецца гульня «Хто апошні?» або «Што апошняе?».
На дошцы пішу словы. Пажадана, каб словы былі
звязаны адной тэмай.
Напрыклад:· Што купілі ў краме?
· Каго ўбачылі ў заапарку?
· Што прыгатавалі на абед?
· Хто жыве ў лесе?
Дзеці выходзяць, паказваюць слова, якое пазналі і чытаюць яго, і слова выціраецца. Затым робім гукавы аналіз слова, якое застаецца апошнім.
Комментариев нет:
Отправить комментарий