Кантрольная работа

 

Варыянт 1

1.          Выпішы ўсе адназначныя лікі

6, 20, 12, 5, 17, 3, 18, 4

2.          Вылічыце

11+7=         18-3=

1 дзяс. 2 адз. + 8 адз. – 4 адз. =

1 дзяс. 6 адз. – 4 адз. + 8 адз. =

3.          Параўнайце

11 см □ 1 дм 1 см

19 см □ 1 дм 2 см

12 см - 10 см □ 1 дм – 8 см

1 дм + 5 см □ 2 дм – 2 см 

4.          Рашыце задачу.

Для танца «Юрачка» пашылі 19 касцюмаў для дзяўчынак і хлопчыкаў. Колькі беларускіх касцюмаў пашылі для дзяўчынак, калі для хлопчыкаў пашылі 10 беларускіх касцюмаў? 

5.          Даўжыня першага адрэзка – 1 дм. Даўжыня другога – 4 см. Начарціце адрэзак, даўжыня якога роўная рознасці даўжынь гэтых адрэзкаў.

 


Варыянт 2

1.          Выпішы ўсе адназначныя лікі

6, 20, 12, 5, 17, 3, 18, 4 

2.          Вылічыце

13+6=         18-5=

1 дзяс. 2 адз. + 8 адз. – 5 адз. =

1 дзяс. 5 адз. – 2 адз. + 7 адз. =

3.          Параўнайце

13 см □ 1 дм 3 см

15 см □ 1 дм 6 см

14 см - 10 см □ 1 дм – 6 см

1 дм + 2 см □ 2 дм – 7 см

4.          Рашыце задачу.

У Брэсцкай вобласці 19 музеяў. Колькі музеяў засталося наведаць вучням у Брэсцкай вобласці, калі яны пабывалі ўжо ў 10 музеях?

5.          Даўжыня першага адрэзка – 1 дм. Даўжыня другога – 6 см. Начарціце адрэзак, даўжыня якога роўная рознасці даўжынь гэтых адрэзкаў.

 

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий