Кантрольнае спісванне

 Фарбы вясны

 Вясна пафарбавала неба ў сіні колер. Намалявала на ім белыя воблакі. Палі сталі зялёнымі. Лугі розных колераў.

Цырк

У горад прыехаў цырк. Усюды вісяць афішы. На адной цікавы малюнак. Стаяць белыя сабачкі. Пярэднімі лапкамі вітаюць мядзведзя.

Сіняя Беларусь

Перада мной поле лёну. Яно сіняе. Над полем сіняе неба. Недалёка блішчыць хвалямі рэчка. І яна сіняя.

Лясныя назвы

Жыццё нашых продкаў звязанае з лесам. Колькі назваў даў ён паселішчамі Залессе, Дуброва, Хвойнік, Ельня. Не пералічыць.

У гаі

Шуміць зялёны гай. Пчолы збіраюць мёд. Птушкі спяваюць. Зайчык бяжыць да ручая. Ручай працуе. Дае ўсім чыстую ваду.

Дзень Перамогі

Дзявятага мая праходзяць парады. Людзі прыносяць да помнікаў кветкі. У начным небе ўспыхвае салют. Беларусь славіць сваіх герояў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий