Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове

3 клас 

Кантрольная работа  па  тэме “Сказ”

1. Прачытай. Падкрэслі пабуджальныя сказы.

На дварэ свяціць яркае сонца. Птушкі весела спяваюць на галінках. Саша, пойдзем гуляць у парк. Хто  памыў падлогу? Дачка старанна ёй дапамагала. Прыбяры, калі ласка, свае цацкі. Вучань сядзеў за партай і чытаў цікавую кнігу. Не шумі на ўроку! Слухай уважліва настаўніка. Сёння дзень нараджэння твайго лепшага сябра. Ты ўжо падрыхтаваў падарунак? Павіншуй яго шчыра.

 

2.    Устаў замест кропак патрэбнае слова, каб атрымаўся пытальны сказ. Запішы. Пастаў патрэбны знак прыпынку.

__________ зрабіў усе ўрокі на заўтра

__________восенню лісце на дрэвах жоўкне

__________ жывуць белыя мядзведзі

__________ прыедзе дадому тата

__________ цікавую кнігу ты чытаеш цяпер?

__________мы будзем гуляць у выхадныя дні?

__________птушкі восенню адлятаюць у цёплыя краі?

__________напісаў гэтую цудоўную беларускую казку?

Словы для даведак: чаму, дзе, хто, чаму, калі, якую,

 

3.    Прачытай тэкст. Падзялі яго на сказы. Спішы, расстаўляючы патрэбныя знакі прыпынку.

Настала залатая восень Міхась вырашыў пайсці ў лес па грыбы якое ж чыстае і свежае паветра раптам пад старым дубам ён заўважыў кучу жоўтага лісця хто ж там схаваўся ад халоднага ветру лісце ціха варушылася гэта ж маленькі вожык ён рыхтуецца да доўгай зімоўкі Міхась усміхнуўся і ціха пайшоў далей па лясной сцяжынцы

 

4.    Спішы сказы і   пастаў патрэбныя знакі прыпынку

1. На небе ззяе яркае і ласкавае сонца _

2. Які цудоўны і сонечны дзень сёння _

3. Ці зрабіў ты ўсе ўрокі на заўтра _

4. Давай разам прачытаем гэтую цікавую казку _

5. Увосень птушкі адлятаюць у цёплыя краі _

6. Якая прыгожая кветка расцвіла ў нашым садзе _

7. Чаму восенню лісце на дрэвах жоўкне _

8. Беражыце прыроду  _

9. Мой сябар вельмі любіць чытаць кнігі _

10. Дзе мы будзем гуляць у выхадныя дні _

11. Дапамагай старэйшым па хатніх справах _

12. Які цікавы падарунак падрыхтаваў Міхась для таты _

Комментариев нет:

Отправить комментарий